Да 1912 года Тува знаходзілася пад уладай манчжурскай дынастыі Цынь і называлася «Танну-Урянхай». Пасля Сінхайскай рэвалюцыі тувінскія наёны звярнуліся да расійскага цара з просьбай аб усталяванні расійскага пратэктарату, што і была зроблена ў 1914 годзе. Тувінскія земля пад назвай Уранхайскі край былі ўключаны ў склад Енісейскай губерніі. У 1921 годе абвешчана незалежная Народная Рэспубліка Танну-Тува (з 1926 года — Тувінская Народная Рэспубліка. У 1944 годзе ТНР увайшла ў склад СССР і РСФСР як аўтаномная ССР. У 1991 годзе была ператворана ў Рэспубліку Тува. З 1993 года афіцыйная назва Рэспубліка Тыва.
Адміністратыўны падзел
Тува падзяляецца на 2 гарадскія акругі (гарады Кызыл і Ак-Давурак) 17 кажуунаў.
Колькасць насельніцтва складае 308,5 тыс. чел. (2006), шчыльнасць — 1,8 чел. / км². Удзельная вага гарадскога насельніцтва 51,5 %. Нацыянальны склад: тувінцы 77%, рускія 20,2%, іншыя 2,9%