Тайвань

Article on other languages:

中華民國
Jhōnghuá Mínguó

Тайвань

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: няма

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Мандарын
сталіца: Тайбэй (дэ-факта)
Нанкін (дэ-юрэ)
прадстаўнік дзяржавы: Су Цэнг-чанг
кіраўнік дзяржавы: Чэн Шуй-біян
плошча: 35,980 км²
насельніцтва: 22,814,636 2006
шчыльнасць насельніцтва: 640 жых./км²
грашовая адзінка: Новы Тайваньскі Долар
часавы пояс: UTC+8
гімн: Нацыянальны гімн Тайваня
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .tw
міжнародны тэлефонны код: +886
карта


ТАЙВАНЬ або Кітайскі Тайбэй, Рэспубліка Кітай - дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макао і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскае вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнанае па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй. У афіцыйных дакументах на беларускай мове мусіць ужывацца назва "Тайвань".

Палітычны статус

Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу прэтэндуе на землі Кітайскае Народнае Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М'янмы, хаця гэтыя ае пазіцыі пад цяперашнім кіраўніцтвам Чэн Шуй-біяна востра і рэзка не абазначаныя. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.

Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансенсуса і мірна уніфікаваць Кітай. На выпадак, калі "мірная ўніфікацыя" не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.

У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя KMT згодна з пазіціяй ЗША і не адмаўляе магчымую уніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб'ядналіся. Вось яны:

  • КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
  • КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзянаў да ўзроўню Тайваня.

Іншая партыя, DPP таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі. Прэзідэнт Чэн Шуй-біян мае свой погляд на праблему, згодна з якім, якая бы пазіцыя па ўніфікацыі не была занята, абавязкова трэба праводзіць рэферэндум, каб спытаць у народа, ці згодзен ён з пазіцыяй кіраўніцтва.

Згодна з цяперашняй "палітыкай аднаго Кітая", што вядзе КНР, яна забараняе ўсім краінам, у якіх ёсць яе пасольствы мець нейкія дыпламатычныя стасункі з Тайванем. Таму, у абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краінаў свету стварыў "Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі". Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.

Таксама, "палітыка адзінага Кітая" зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945 года), Тайвань меў прадстаўніцтва ў ААН і з'яўляўся адным з заснавальнікаў арганізацыі з імем "Кітай". Аднак, у 1971 годзе, РК была выключана з ААН і заменена на КНР. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць Тайванскі флаг і выконваць нацыянальны гімн.

Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень ёсць прыярытэтным накірункам палітыкі РК.

Гэта толькі накід артыкула, калі ласка дапамажыце Вікіпедыі, пашырыўшы яго.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.