|
Article on other languages:
|
Сусвет (свет, космас, рэальнасць), сукупнасць усяго існага. Значэнне тэрміна «Сусвет» залежыць ад кантэкста, у якім ён выкарыстоўваецца (Гл.: «Сусвет» у ідэалістычнай філасофіі, «Сусвет» у матэрыялістычнай філасофіі). Тэрміны «вядомы Сусвет», «бачны Сусвет» і пад. часта выкарыстоўваюцца для апісання той часткі Сусвету, якая даступная для назірання. Паколькі касмічнае пашырэнне выключае значныя часткі Сусвету з бачнага гарызонту, большасць касмолагаў лічыць, што назіранне ўсяго кантынууму немагчыма, і што трэба выкарыстоўваць тэрмін «наш Сусвет» у дачыненні да вядомай чалавецтву часткі Сусвету. Паводле апошніх навуковых распрацовак, узрост Сусвету ад моманту Вялікага выбуху складае 13,7±0,2 млрд. год. Структурна складаецца са скапленняў мільярдаў галактык, якія запаўняюць сабой прастору, якая пашыраецца. Кожная галактыка складаецца з соцень мільярдаў зорак, якія абарочваюцца вакол цэнтральнага ядра. Лічыцца, што большасць зорак з'яўляюцца цэнтрамі планетарных сістэм з некалькіх планет.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.