Сузор'е Авен

Article on other languages:

АВЕН (лац. Aries), сузор'е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).

Азначэнні аб'ектаў:

... Ari
... Arietis

Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталогу Гіпарха):

86

Плошча і доля нябеснай сферы:

441,4 кв.град. (1,070%)

Назіраецца ў шыротах:

90°Пн – 58°Пд (цалкам)
58°Пд – 79°Пд (часткова)

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор'яў, якія пералічыў Пталемей.

Змест

Зоркі

Яркія зоркі

  • α Ari - Хамаль - жоўты гігант, спектральны клас K2, мае дыяметр у 2 разы больш, чым Сонца. Назва паходзіць ад арабскага слова «авечка».
  • β Ari - Шэратан - велічыня 2,27, спектар A5. Гэта падвойная спектральная зорка з перыядам 107 гадоў. Назва паходзіць ад арабскага «аль шарат», што азначае «знак».

Падвойныя зоркі

  • γ Ari - пара белых зорак велічынёй 4.8, друг ад друга, злёгку адрозніваюцца ў малым тэлескопе.
  • λ Ari - шырокая падвойная белая зорка, можна назіраць у простым тэлескопе.
  • π Ari - блакітна-белая зорка. Паводле некаторых крыніц дзве зоркі не маюць фізічнай сувязі, а з'яўляюцца толькі аптычнай парай.

Галактыкі

  • NGC 772 - спіральная галактыка цікавай формы - мае толькі адзін спіральны рукаў.

У Сеціве

Commons

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.