|
Article on other languages:
|
Стэ́фан БАТО́РЫЙ (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory, простамоўнае Сцяпан Батура; 27 верасня 1533 – 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі. Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў Трансільваніі (сучасны Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Шо́мля (z Somlyó). З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуі. Служыў у сямігародскага князя Януша Зігмунда з Заполья, быў паслом пры імператары Максіміляне II. Пасля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам. Пасля смерці Януша з Заполья стаў князем Сямі Гарадоў. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576. Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку. Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы. Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам. Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа (14 снежня 1586). У Сеціве
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.