|
Article on other languages: |
СЛУЦК, гіст: Случаск, Слуцак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, на р. Случ. У 105 км да поўдня ад Мінска. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Салігорск. Насельніцтва 61,4 тыс. чал. (2006).
ГісторыяУпершыню згадваецца пад 1116 годам у "Аповесці мінулых гадоў" як горад дрыгавічоў, які быў спалены Глебам Менскім, тымчасова ўваходзіў у склад Тураўскай зямлі і належаў разам з ёй вял. кн. кіеўскаму Уладзіміру Усеваладавічу. Летапісныя назвы Случеск, Слуцек. З 1160 - цэнтр удзельнага Слуцкага княства, першым вядомы князь унук Уладзіміра Усевалдавіч — Уладзімір Мсціславіч. У розныя часы ў горадзе княжылі Рурыкавічы, Алелькавічы, Радзівілы. У 1320-1330-я горад увайшоў у склад ВКЛ. З 1395 належаў Алелькавічам. З 15 ст. Слуцк буйны горад, меў Верхні, Ніжні і Новы замкі. У 1433 горад быў цэнтрам выступлення супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. У 1441 атрымаў абмежаванаіе самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. Да 16 ст. стаў адным з палітычных і культурных цэнтраў ВКЛ. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс - помнік беларуска-літоўскага летапісання 16 ст., была бібліятэка. У 1582 быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. У 16 ст. Слуцкія землі неаднаразова спусташалі крымскія татары, аднак замак узяты не быў. У 1592 княжна Соф'я Юр'еўна, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, аб'яднала землі княства, у 1612 пасля яе смерці горад перайшоў да яе мужа Януша Радзівіла. У 1617 Янушам Радзівілам заснавана Слуцкая кальвінісцкая гімназія. У 1630-1640-я Багуслаў Радзівіл умацаваў Слуцк, які лічыўся адной з асноўных крэпасцяў ВКЛ. Пры Праабражэнскім брацтве працавалі школы для гараджан з выкладаннем на беларускай мове. У 1672-1705 дзейнічала друкарня, у 1689-1773 - езуіцкі калегіум. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) Слуцк адзіны з буйных гарадоў Беларусі які не здолелі захапіць рускія, у 1655 вытрымаў аблогу рускіх і казацкіх войск. У 1656 Б. Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці Слуцка з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам - вольнага гандлю на Украіне. У 1700 гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб. У Паўночную вайну (1700-1721) у горадзе неаднаразова картэравалі шведскія войскі. У 1751-1760-я дзейнічала прыдворная тэатральная трупа Г. Ф. Радзівіла. У тэатры ставіліся оперы, балеты і драматычныя спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе (заснавана ў 1756). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі. У 1740 М. К. Радзівіл заснаваў мануфактуру шаўковых паясоў (Слуцкая персіярня; дзейнічала да 1844). У 1767 была ўтворана Слуцкая канфедэрацыя - саюз пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваная для ўраўнавання яе ў правах з каталіцкай шляхтай. У 1793 выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаў цэнтрам Слуцкага павета Мінскай губерні (да 1924). У 1823 быў складзены план забудовы горада, які прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 1831 скончана будаўніцтва ўчастка Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцк і павет. У 1896 распачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы-Слуцк (скончана ў 1915). З 1919 у складзе БССР. З 27 верасня 1938 - горад абласнога падпарадкавання. У чэрвені 1941 акупіраваны нямецкімі войскамі, якія арганізавалі тут лагер смерці, яўрэйскае гета, турму. У горадзе існавала падполле. У ходзе Мінскай аперацыі (1944) Слуцк быў вызвалены. Горад развіваўся паводле генеральных планаў 1947, 1962, 1977 і 1987 гадоў. ЭканомікаПрадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, металаапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Слуцк». У 2004 у горадзе 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістравана 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве "Ландыш", тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў "Слуцкія паясы". Шырока прадстаўлена дрэва- і металаапрацоўчая галіны ("Слуцкмэбля", "Слуцк-Модуль", "Ямполь"). Дэмаграфія
Культура
Выдатныя мясціны
Вядомыя асобы
Літ.:
Слуцк // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны: энцыкл. давед. Мн.: 2004. С. 518-521. • Слуцк // Бел. энцыкл. у 18 т. Мінск, 2002. Т.15. С. 25-27. • Слуцк // Энцыкл. гісторыі Беларусі у 6 т. Мн.: 2001. Т.6., кн. 1. С. 345-347. • Памяць: Слуцкі раён. Слуцк: у 2 кн. / уклад. В.С. Відлога; рэдкал.: Г.К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн.: БЕЛТА, 2000-2001. • Цітоў А.К. Слуцак / Анатоль Цітоў // Геральдыка беларускіх местаў (XVI - пачатак XX ст.) / Анатоль Цітоў. Мінск, 1998. С. 234. • Ткачев М.А. Укрепления средневекового Слуцка / М.А. Ткачев // Замки Беларуси / М.А. Ткачев. Минск, 2002. С. 156-162. • Ціткоўскі І.А. Помнікі архітэктуры Слуцка / І. Ціткоўскі. - Слуцк : [б.в.], 1997. - 111 с. : іл. У Сеціве |
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.