|
Article on other languages:
|
Рэспубліка Славенія (Slovenija) — дзяржава на поўдні Цэнтральнай Еўропы. На захадзе мяжуе з Італіяй, на поўначы — з Аўстрыяй, на паўночным усходзе — з Венгрыяй, на ўсходзе і поўдні — з Харватыяй, а на паўднёвым захадзе мае вынахад да Адрыятычнага мора. Назва краіны адбываецца па этноніме народа — славенцы. Славенія з'яўляецца членам ААН, Еўрасаюза і НАТО. Таксама ўваходзіць у Шэнгенскую дамову
ГісторыяСлавянскія продкі сучасных славенцаў аселі на тэрыторыі краіны ў VI ст н. э. У VII ст яны ўтварылі Карантанію, якая стала адной з першых славянскіх дзяржаў. У 745 годзе Карантанія у абмен на ваенную дапамогу прызнала пратэктарат з боку франкаў, захаваўшы пры гэтым фармальную незалежнасць да свайго распаду ў 1180. Уплыў франкаў спрыяў хрысціянізацыі славенцаў. Каля 1000 года былі напісаныя Brizinski spomeniki, першы пісьмовы дакумент на славенскай мове. У XIV ст тэрыторыя сучаснай Славеніі патрапіла пад уладу Габсбургаў і ў наступным увайшла ў склад Аўстра-Венгрыі. Славенія была падзеленая на тры правінцыі: Краньскую, Горышку і Штаерску. Перасоўванне гандлёвых шляхоў і Трыццацігадовая вайна ў XVII ст спрыялі эканамічнаму заняпаду Славеніі, але ў XVIII ст гаспадарчае развіццё ізноў актывізавалася: вытворчасць розных тавараў павялічылася, сельскагаспадарчай прадукцыі стала больш адсоткаў на 60. Разгарнуўся нацыянальны асветніцкі рух. Гэты перыяд атрымаў назву Славенскае Адраджэнне У 1809—1813 гг. вялікая частка Славеніі ўваходзіла ў склад Ілірыйскіх правінцый. У XIX ст, асабліва падчас Рэвалюцый 1848—1849 гг. у Аўстрыі і пасля яе, у Славеніі развіваецца нацыянальны рух (цэнтр — Крайна). У 1918 годзе распалася Аўстра-Венгрыя, у выніку чаго Італія захапіла вобласці Прыморска і Істра, а таксама частку Далмаціі. Астатняя частка славенскіх земляў увайшла ў ізноў утворанае Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, якое ў 1929 было пераназвана ў каралеўства Югаславія. У 1941 годзе пасля нападу дзяржаў-восі на Югаславію, Італія анэксавала тэрыторыю да Любляны, а Германія астатнюю тэрыторыю з горадам Марыбор. Каралеўства Югаславія распалася падчас Другой Сусветнай вайны, а Славенія ўвайшла ў склад сацыялістычнай Югаславіі, што было абвешчана 29 лістапада 1945. Прычым ад Італіі да Славеніі былі далучаныя спрадвечныя славенскія землі Абална-Крашка і Горышка. Па выніках праведзенага рэферэндума Славенія абвясціла незалежнасць ад СФРЮ 25 чэрвеня 1991. Славенія — адзіная краіна, якая выйшла з СФРЮ практычна без кровапраліцця. Вайна за незалежнасцьВайна за незалежнасць працягвалася дзесяць дзён, падчас 72 баявых кантактаў, страты ЮНВ склалі 45 чалавек забітымі, 146 параненымі, 4693 вайскоўцаў і 252 супрацоўніка федэральных службаў былі ўзятыя ў палон; страты славенскіх сіл самаабароны склалі 19 забітых (9 камбатантаў, астатнія грамадзянскія асобы) і 182 параненых. Таксама загінулі 12 грамадзян замежных дзяржаў, у асноўным кіроўцы на службе міжнародных транспартных кампаній. Быў выведзены з ладу 31 танк (сюды ўвайшлі і спаленыя і пашкоджаныя), 22 транспартныя бронемашыны, 172 транспартных сродку і 6 лятальных апаратаў. Палітычная структураГеаграфічныя дадзеныяЭканомікаНасельніцтваКультураСпасылкіКраіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
Краіны былой Югаславіі
Аўтаномныя краі: Ваяводзіна | Косава і Метохія
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.