|
Article on other languages:
|
СЛАВА́КІЯ, (альтэрн.: Славаччына) краіна ў Еўропе. Мяжуе з Венгрыяй, Аўстрыяй, Чэхіяй, Польшчай і Украінай. Непасрэднага выхаду да мораў не мае.
ГісторыяСлавяне засялілі тэрыторыю Славакіі ў V ст. Славакія была часткай цэнтра імперыі Сама VII ст, пазней на тэрыторыі Славакіі размяшчалася Нітранскае княства. Найвышэйшага развіцця прота-славацкая дзяржава, вядомае як Вялікая Маравія, дасягнула ў IX ст. з прыходам Кірылы і Мяфодзія і экспансіяй пад правадырствам князя Сватаплука. У канчатковым выніку Славакія стала часткай каралеўства Венгрыя у XI-XIV стагоддзях, а затым пазней знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі аж да яе распаду ў 1918. У гэтым годзе Славакія аб'ядналася з Чэхіяй і Падкарпацкай Руссю і была ўтворанна дзяржава Чэхаславакія. З прычыны распаду гэтай краіны пасля Мюнхенскай дамовы 1938 г, Славакія стала асобнай рэспублікай, якая кантралявалася Нацысцкай Германіяй (гл. Першая Славацкая рэспубліка). Пасля Другой сусветнай вайны Чэхаславакія ізноў была адноўленая і патрапіла пад уплыў Савецкага Звяза і Арганізацыі Варшаўскай дамовы з 1945. Канец камуністычнай Чэхаславакіі ў 1989 падчас мірнай Аксамітнай рэвалюцыі азначаў таксама канец для Чэхаславакіі як цэлага і стварэнне двух асобных дзяржаў Славакіі і Чэхіі ідучых сваімі ўласнымі шляхамі пасля 1 студзеня 1993. Славакія стала членам Еўрасаюза 1 мая 2004, а 21 снежня 2007 увайшла ў Шэнгенскую зону Палітычная структураСлавакія ўступіла ў НАТО 29 сакавіка 2004 і ў Еўрапейскі Саюз 1 мая 2004. Главою дзяржавы у Славакіі з'яўляецца прэзідэнт, абіраны ўсеагульным прамым галасаваннем на 5-летні тэрмін. Вялікая частка выканаўчай улады ўскладзеная на главы ўрада, прэм'ер-міністра, які звычайна з'яўляецца лідэрам партыі або кааліцыі, якая атрымала большасць на выбарах у парламент і прызначаецца прэзідэнтам. Астатняя частка кабінета прызначаецца прэзідэнтам па рэкамендацыі прэм'ер-міністра. Вышэйшым заканадаўчым органам Славакіі з'яўляецца 150-мясцовая аднапалатная Народная Рада Славацкай Рэспублікі (Narodna Rada Slovenskej Republiky). Дэлегаты абіраюцца на 4-летні тэрмін на базе прапарцыйнага прадстаўніцтва. Парламент можа адправіць прэзідэнта ў адстаўку, калі за гэта прагаласуюць тры пятых ад усяго ліку дэпутатаў. Прэзідэнт можа распусціць парламент, калі ён тройчы на працягу месяца пасля выбараў не ўхваліць праграмную заяву ўрада. Вышэйшы судовы орган — Канстытуцыйны Суд (Ustavny sud). 13 членаў гэтага суду зацвярджаюцца прэзідэнтам з некалькіх кандыдатаў прадстаўленых парламентам. Адміністрацыйнае дзяленнеСлавакія дзеліцца на 8 краяў, якія завуцца па назве свайго адміністрацыйнага цэнтра.
Край дзеляцца на некалькі раёнаў (славацк.: okresy, ад.л. славацк.: okres). Усяго ў Славакіі цяпер 79 раёнаў. Геаграфічныя дадзеныяДля славацкага ландшафту характэрная гарыстая прырода, з Карпацкімі горамі, якія праходзяць праз вялікую палову паўночнай часткі краіны. Самая высакагорная частка Карпат — Высокія Татры, якія з'яўляюцца папулярнымі лыжнымі месцамі, з мноствам маляўнічых азёр і далін, а таксама тут знаходзіцца найвышэйшым пунктам Славакіі і ўсіх Карпат Герлахаўскі Штыт (Gerlachovsky stit) вышынёю 2655 м. Нізіны размешчаныя ў паўднёва заходняй (уздоўж Дуная) і паўднёваўсходняй частках Славакіі. Галоўнымі рэкамі Славакіі, акрамя Дуная, з'яўляюцца таксама Ваг і Грон. ЭканомікаПаводле даследавання нямецкай Гандлёвай палаты, праведзенага ў сакавіку 2004, каля паловы нямецкіх фундатараў разглядаюць Славакію як лепшае месца для інвестыцый. Славакія пераадолела вялікую частку складанага пераходу ад цэнтралізаванай планавай эканомікі да сучаснай рынкавай. Урад краіны дамогся ў 2001 істотнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформах. У асноўным завершаная прыватызацыя, банкаўскі сектар амаль цалкам знаходзіцца ў руках замежнікаў і замежныя інвестыцыі растуць. Славацкая эканоміка перасягнула чаканні ранніх 2000-х, за выключэннем спаду ў экспарце. Ажыўленне ўнутранага попыту ў 2002, часткова дзякуючы росту прыбыткаў, кампенсуе запаволенне росту экспарту, дапамагаючы эканоміцы ісці да яе найбольшага росту м з 1998. Беспрацоўе, якое дасягала 19,8 % у канцы 2001, істотна знізілася да 2003. НасельніцтваКолькасць насельніцтва — 5,38 млн. чал. Большасць жыхароў Славакіі з'яўляюцца этнічнымі славакамі (86 %). Венгры — найбольшая меншасць (10 %), пражываюць у асноўным у паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах краіны. Іншыя этнічныя групы ўключаюць цыган, чэхаў, русінаў, украінцаў, немцаў і палякаў. Афіцыйная дзяржаўная мова — славацкая, прыналежыць да груп славянскіх моў. Але венгерская мае роўную хадню ў паўднёвай Славакіі. КультураГл. таксамаСпасылкі
Краіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.