Серабро

Article on other languages:

Серабро (лац.: Argentum) Agхімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 47. Бліскучы белы метал.

Прыродныя крыніцы

Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 67-е месца сярод элементаў. Самароднае серабро і яго мінералы — рэдкія, асноўная маса серабра атрымліваецца пры дабыванні іншых металаў, галоўным чынам свінцу і медзі. Буйныя радовішчы сярэбраных руд — у Мексіцы і ЗША.

Прымяненне

Спецыяльнае хімічнае абсталяванне і апаратура для харчовай прамысловасці. Пакрыцці дэталей адказнага прызначэння ў электроніцы і радыётэхніцы. Фотаматэрыялы. Ювелірныя вырабы.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.