|
Article on other languages: |
Сера (лац.: Sulfur) S — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 16. Цвёрдае рэчыва жоўтага колеру. Прыродныя крыніцыШырока распаўсюджаны элемент — 15-е месца сярод элементаў па масавай долі ў зямной кары. Існуе ў самародным выглядзе і ў выглядзе злучэнняў — сульфатаў і сульфідаў. Асноўныя радовішчы — у Мексіцы, ЗША, Расіі, Польшчы, Італіі, Японіі. ПрымяненнеПалова ўсёй вырабленай серы ідзе на выпрацоўку сернай кіслаты, каля каля чвэрці — на атрыманнне гідрасульфіту кальцыю, патрэбнага ў папяровай прамысловасці. Сера — самы распаўсюджаны вулканізацыйны агент для каўчуку (выраб гумы). Выкарыстоўваецца сера для вырабу запалак, штучнага шоўку, для сінтэзу арганічных рэчываў.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.