Свяшчэнная Рымская імперыя

Article on other languages:

Тэрыторыя Свяшчэ́ннай Рымскай імперыі ў 962—1806 гг.

Свяшчэ́нная Ры́мская імпе́рыя — афіцыйная назва ўладанняў Рымскага Імператара і тэрыторый Рымскай імперыі пачынаючы з сярэднявечча да 1806 года. Свяшчэнная Рымская імперыя ўтварылася падчас рэгенцтва Атона I з каралінгскай Імперыі Заходніх Франкаў (гл. італьянскія паходы). У 1157 годзе Імперыя атрымала назву «Свяшчэнная імперыя» (Sacrum Imperium), а ў 1254 быў упершыню выкарыстаны тытул "Свяшчэнная Рымская імперыя" (Sacrum Romanum Imperium) у пісьмовых крыніцах. У 15-ым і 16-ым стагоддзях тытул быў падоўжаны дадаткам «Германскага народу». У гістарычнай літаратуры Свяшчэнную Рымскую імперыю з нядаўняга часу называюць таксама Старой імперыяй; сустракаецца таксама назва Другая [рымская] імперыя.

У 1493 годзе кайзерам Свяшчэннай Рымскай імперыі стаў Максіміліян I.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.