Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Article on other languages:

Дзяржаўны сцяг СССР

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (Савецкі Саюз, СССР) - шматнацыянальная сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў 1922-1991 гадах на тэрыторыі паўночнай і цэнтральнай Еўразііеўрапейскай і азіяцкай частках) плошчай (пад канец свайго існавання) 22,4 млн. км2.

СССР быў створаны 30 снежня 1922 года, шляхам аб'яднання РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. Складаўся з саюзных рэспублік, якія паводле канстытуцыі з'яўляліся суверэннымі дзяржавамі. У склад асобных рэспублік уваходзілі аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці і аўтаномныя акругі.

СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне 26 снежня 1991 года.

Насельніцтва

Насельніцтва СССР у 1989 складала прыблізна 278 млн. чалавек, што рабіла Савецкі саюз адной з краін з самым вялікім насельніцтвам. Самым вялікім па-колькасці народам з'яўляліся рускія (каля 145 млн.), затым украінцы (каля 44 млн.) і узбекі (каля 16 млн.).

Тэрытарыяльны падзел СССР

У 19541991 гадах у Савецкі Саюз уваходзілі 15 саюзных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (ССР):

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.