|
Article on other languages:
|
САХАЛІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на усходзе краіны, на востраве Сахалін і Курыльскіх астравах. Амываецца Ахоцкім і Японскім марамі.
ГеаграфіяУздоўж берагоў вострава Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самая высокая кропка вострава — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх астравоў гарыстая (найвышэйшая кропка — гара Алаід, 2339 м); вядома каля 160 вулканаў, 40 з якіх дзеючыя; высокая сейсмічнасць. На тэрыторыі вобласці шмат азёр, балотаў. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін). Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад —6 (на поўдні) да —24 градусаў (на поўначы), сярэдняя тэмпература жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 градусаў (на поўначы); колькасць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у горах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласці распаўсюджаны рэдкастойная ліствяжная тайга (на поўначы), лясы з аянской елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шырокаліственныя лясы з ліянамі (на паўднёва-захадзе); у горах — зараснікі каменнай бярозы і кедравага стланіка. НасельніцтваСахалінская вобласць адрозніваецца высокай урбанізаванасцю. Толькі меней за 14% насельніцтва вобласці пражывае ў сельскай мясцовасці. Большасць насельніцтва — рускія (85%). У вобласці пражываюць таксама украінцы, карэйцы (па 5%) і прадстаўнікі іншых народаў. Смяротнасць перавышае нараджальнасць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсіўнага паніжэння агульнай колькасці насельніцтва. ЭканомікаСахалінская вобласць спецыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. У вобласці вядзецца здабыча нафты, газу, вугля. Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасць; паліўная, вытворчасць будматэрыялаў. Сахалінская вобласць з'яўляецца манапалістам у Расіі па вытворчасці харчовага агара. Адміністратыўны падзелСахалінская вобласць падзяляецца на 17 раёнаў:
|
|||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.