|
Article on other languages:
|
Сарока звычайная (лац. Pica pica) — род птушак з сямейства крумкачовых атраду вераб'інападобных, шырока распаўсюджаны на большай частцы тэрыторый Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. У Еўропе селіцца пераважна паблізу чалавечых паселішчаў. Лёгка распазнаецца, вызначаючыся ад іншых птушак адметнай чорна-белай афарбоўкай пер'я і доўгім хвастом. У германскай міфалогіі сарока лічылася пасланніцай багоў і птушкай багіні тагасветнага жыцця Хель, за што за сарокай замацавалася "слава" весніцы бяды і няшчасця. У сярэднявечнай Еўропе птушка мела рэпутацыю вядзьмярскай жывёлы і бадзягі са злодзейскім норавам. У азіяцкіх народаў сарока, наадварот, традыцыйна лічыцца веснікам шчасця, а паўночнаамерыканскія індзейцы ставіліся да птушкі як да прыязнай чалавеку істоты духа. Асноўныя колеры намінальнага таксону сарокі — чорны і белы. Хвост ступенчаты, звычайна даўжэйшы чым астатняя частка тулава, і абавязкова даўжэйшы чым крылы. Грудзі, бакі і плечы белыя, астатняе пер'е чорнага металічна-бліскучага колеру. Афарбоўка пер'я маладых асабін амаль што не адрозніваецца ад апярэння дарослых птушак. Хвост без глянцу і некалькі карацейшы. Лічыцца, што род Pica бярэ свой пачатак у Старым Свеце, распаўсюдзіўшыся на паўночнаамерыканскім кантэненце ў перыяд поздняга плейстацэна, верагодней усяго праз Берынгаву пратоку. У Тэхасе былі знойдзены акамянеласці, якія сведчаць аб значна большаму падабенству знаходкі да Pica pica чым да Pica nuttallii, таму магчыма, што Pica pica з'явіўся ў перыяд палеацэна. Некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца акрамя таго тэзіса, што паміж звычайнай сарокай і блакітнай сарокай (Cyanopica cyanus) існуе пэўнае дастаткова блізкае радство. Сарока селіцца як на раўнінных ландшафтах, так і ў гарыстай мясцовасці. Сустракаецца паўсюль у свеце на арэалах з вышынёй да 2500 метраў. Выключэнне складаюць падвіды Pico pico asirensis, Pico pico bottanensis і Pісо pісо hemileucoptera. Так, напрыклад, падвід Pico pico bottanensis жыве на вышынях да 4000 метраў, а ў пошуках корму сустракаецца нават да вышыні 5500 метраў. Падвіды
У ВiкiСховішчы ёсць выявы з тэмай:Сарока звычайная
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.