Рэспубліка Македонія

Article on other languages:

Република Македониjа
Рэспубліка Македонія
Сцяг Рэспубліцы Македоніі Герб Рэспубліцы Македоніі
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Слобода или смрт
Месцазнаходжанне Рэспубліцы Македоніі
Афіцыйная мова Македонская
Сталіца Скоп'е
Найбуйнейшы горад Скоп'е
Урад парламентская рэспубліка
Бранка Црвенкаўскі
Нікола Груеўскі
Плошча
 - Агульная
 - % вады
146-е месца ў свеце
25 333 км2
1,9%
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасць
140-е месца ў свеце
2 045 262
80/км²
ВУП
 - Агульны ([[{{{ГодАцэнкіВУП}}}]])
 - на душу насельніцтва
{{{МесцаУСвецеПаводлеВУП}}} месца ў свеце
{{{ВУП}}}
{{{ВУПНаДушуНасельніцтва}}}
Валюта Македонскі дэнар (MKD)
Часавы пояс
 - улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасць
ад Югаславіі

8 верасня 1991
Дзяржаўны гімн Денес Над Македонија
Аўтамабільны знак MK
Дамен верхняга ўзроўню .mk
Тэлефонны код +389
Карта Македоніі

Рэспубліка Македонія (макед. Република Македонија) — незалежная дзяржава у Еўропе. Афіцыйная назва з 1993 г. [1], выкарыстоўваная ў ААН па патрабаванні Грэцыі - Былая Югаслаўская Pэспубліка Македонія (макед. Поранешна Југословенска Република Македонија). Старажытная назва «Македонія» была запазычана мясцовым кіраўніком Бізанцэм у 9 стагоддзі [1]. Размешчаная на Балканскім паўвостраве на паўднёвым усходзе Еўропы. Часта называецца проста Македонія, але не варта блытаць яе з дзяржавай Старажытная Македонія і гістарычнай вобласцю Македонія у суседняй Грэцыі. Рэспубліка Македонія займае каля 38% плошчы гістарычнай Македоніі (51.5% знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Грэцыі) і налічвае каля 44% яе насельніцтва.

Тэрыторыя Рэспублікі Македонія раней складала самую паўднёвую частку Югаславіі. Сучасныя яе мяжы былі ўсталяваныя неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны. У жніўні 1947 прэзідэнт СФРЮ І.Б.Ціта і прэм'ер-міністр Балгарыі Георгій Дзімітраў сустрэліся ў Бледзе і дамовіліся аб тым, што ўся Македонія (або прынамсі частка грэчаскай і ўся балгарская Македонія) у выніку ўвойдуць у саюз з югаслаўскай Македоніяй, пры ўмове што Балгарыя стане складовай часткай Федэрацыі балканскіх дзяржаў[2]. Так у складзе СФРЮ была ўтворана Сацыялістычная Рэспубліка Македонія — тым самым македонцы былі прызнаныя як самастойны народ у складзе СФРЮ. У 1991 пры распадзе Югаславіі на асобныя дзяржавы тэрыторыя Македоніі не зведала змен. У той жа час з'яўленне гэтай асобнай дзяржавы прывяло да бясконцых палітычных спрэчак з Грэцыяй з нагоды выкарыстання назваў «Македонія» і «македонцы». 4 лістапада 2004 г. адміністрацыя ЗША афіцыйна прызнала Рэспубліку Македонія пад гэтай яе канстытуцыйнай назвай. Паміж тым Еўрапейскі Саюз заявіў, што будзе карыстацца ранейшай назвай Македоніі. Еўрасаюз таксама даў Грэцыі гарантыі, што Македонія зможа ўвайсці ў склад гэтай арганізацыі толькі з прыбыткам да наймення слоў «былая югаслаўская рэспубліка».

Змест

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македонія ў розныя гістарычныя перыяды належыла розным дзяржавам і імперыям — Паёніі, Старажытнай Македоніі (чыю назву ўспадкаваў увесь геаграфічны рэгіён), Рымскай і Візантыйскай імперый, сярэднявечнаму Балгарскаму царству, Сербскаму царству, Асманскай імперыі. У 864, калі тэрыторыя знаходзілася ў складзе Балгарскага царства, хрысціянства было прынята дзяржаўнай рэлігіяй. Сучасныя македонцы этнічна блізкія да балгараў. У XIV ст гэтыя землі былі заваяваныя Асманскай імперыяй.

У 1878 Расія вызваліла Балгарыю і склала з Турцыяй Сан-Стэфанскі дагавор, паводле якога з'яўлялася дзяржава Балгарыя, а часткі Македоніі, населяемые паўднёвымі славянамі, уваходзілі ў межы Балгарыі. Аднак гэта было нявыгадна вялікім сілам у Еўропе і за Сан-Стэфанскай дамовай рушыла услед Берлінская, разрэзаўшая Балгарыю на дзве часткі - Княства Балгарыя і Усходнюю Румелію. Македонія з яе паўднёваславянскім насельніцтвам ізноў перайшла да турак.

У 1912 пачалася першая Балканская вайна. Балгарскія і саюзныя балканскія хрысціянскія войскі разграмілі Турцыю і Македонія ізноў стала балгарскай. Аднак амаль адразу жа пачалася вайна паміж саюзнікамі - Балгарыяй і астатнімі балканскімі хрысціянскімі народамі, у выніку якой Балгарыя страціла Македонію.

У выніку Балканскіх войн 1912 і 1913 і падзення Асманскай імперыі Македонія была падзеленая паміж Сербіяй пад назвай Južna Srbija («Паўднёвая Сербія»), Грэцыяй (Эгейская Македонія) і Балгарыяй (Пірынскі край). Пасля Першай Сусветнай вайны Сербія ўступіла ў ізноў створанае Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. У 1929 каралеўства атрымала новае імя — Югаславія і было падзелена на правінцыі — бановіны. Тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Македоніі стала Вардарскай правінцыяй (Vardarska banovina).

Гістарычны цэнтр горада Бітола.
Архітэктура ў горадзе Ахрыд.

У 1941 Югаславію захапілі Краіны Восі. Тэрыторыя Вардарскай бановіны была падзеленая паміж Балгарыяй і Албаніяй. Частка македонскіх славян падтрымлівала рух супраціву, які ўзначаліў Ціта, які пасля стаў прэзідэнтам Югаславіі. Паслу заканчэння Другой Сусветнай вайны была ўтворана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія з шасці рэспубалік, у тым ліку Народнай Рэспублікі Македоніі. Пры пераіменавання аб'яднання ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславію у 1963 Македонія таксама была пераіменавана ў Сацыялістычную Рэспубліку Македонію.

  • 1991 - дэкларацыя аб суверэнітэце і рэферэндум аб незалежнасці Македоніі, якая прывяла да бяскроўнага выхаду са складу Югаславіі. Першым прэзідэнтам Македоніі стаў выхадзец з мясцовай партнменклатуры Кіра Глігараў (1991—1999).
  • 1991 - Балгарыя - першая дзяржава міру якая прызнала незалежнасць Македоніі.
  • 1993 — увод «блакітных касак» (былая югаслаўская Pеспублика Македонія [3]) ААН.
  • У выніку вайны ў Косава у 1999 парадку 360 000 косаўскіх албанцаў збеглі на тэрыторыю Македоніі. Уцекачы неўзабаве пакінулі краіну, але нешматлікім пазней мясцовыя албанцы па іх прыкладу высунулі патрабаванне аўтаноміі для раёнаў рэспублікі з пераважным албанскім насельніцтвам.
  • 19992004 — прэзідэнт Барыс Трайкоўскі.
  • 2001 сакавік — жнівень — Албанскае паўстанне, якое ахапіла поўнач і захад краіны (асабліва раён Цетова). Албанская армія нацыянальнага вызвалення (лідэр Алі Ахмеці) пачалі ваенна-партызанскія дзеянні супраць рэгулярнай арміі Македоніі. Супрацьстаянню паклала канец толькі ўмяшанне НАТО, у выніку чаго албанцам была прадстаўленая абмежаваная юрыдычная і культурная аўтаномія (афіцыйны статус албанскай мовы, амністыя паўстанцаў, албанская паліцыя ў албанскіх раёнах).
  • 2002 — спарадычныя рэцыдывы албана-македонскага міжэтнічнага канфлікту.

Палітычная сітуацыя

15 лістапада 2004 г. ў адстаўку падаў прэм'ер-міністр Македоніі Мурлы Костаў.

Па меркаванню назіральнікаў, гэта звязана з вынікамі нядаўняга рэферэндума з нагоды адмены закона, які пашырае права албанскай меншасці. У выніку рэферэндуму закон застаўся ў сіле, што можа прывесці да ўсталявання кантролю этнічных албанцаў над шматлікімі раёнамі Македоніі і ўзмоцніць сепаратысцкія настроі.

Мурлы Костаў абвінаваціў свайго партнёра па ўрадавай кааліцыі — партыю «Албанскі саюз за інтэграцыю» (якая ўзначаліла антыўрадавае паўстанне 2001 г.) — у адстойванні групавых інтэрасаў і карупцыі.

Узброеныя сілы

На 2004-2005 год ва Узброеных сілах Рэспублікі Македонія налічваецца 10890 чалавек. УС Македоніі ўдзельнічалі ў Іракскай вайне.

Геаграфія

Геаграфічная вобласць Македонія падзеленая цяпер паміж трыма краінамі — яе паўднёвая частка, амаль палова ўсёй тэрыторыі, Эгейская Македонія, уваходзіць у склад Грэцыі; усходнія землі — Пірынская Македонія — прыналежаць Балгарыі, а Рэспубліка Македонія раскінулася на поўначы і захадзе, у даліне ракі Вардар.

На большай частцы тэрыторыі размяшчаюцца хрыбты сярэдневысокіх горных сістэм Скопска Чорная Гара, Пінд (вышэйшая кропка — г. Кораб (2753 м.) і Пірын, падзеленых шырокімі межгорнымі катлаванамі. Адзін ад іншага горныя хрыбты адлучаюць даліны рэк Вардар і Струміца, якія працякаюць праз усю краіну. На паўднёвым захадзе размешчаныя часткова належныя Македоніі буйныя азёры Ахрыдское і Прэспа, а на паўднёвым усходзе — буйнае Дайранскае возера.

Рэгіён сейсмічна актыўны, землятрусы даволі моцныя. У выніку апошняга, які адбыўся ў 1963, быў моцна разбураны горад Скоп'е.

Сталіцай рэспублікі і самым буйным яе горадам з'яўляецца Скоп'е (насельніцтва 600 тыс.). Іншыя буйныя гарады — Бітола, Куманава, Прылеп і Цетава (насельніцтва 50 - 100 тыс.).

Клімат

У Македоніі клімат пераходзіць ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня - 11–12°C, ліпеня - 21–23°C. Гадавая колькасць ападкаў 500–700 мм.

Рэлігія

Большасць жыхароў краіны каля 67% належыць да некананічнай Македонскай праваслаўнай царквы (адзіны выпадак у свеце, калі большасць насельніцтва належыць на некананічнай праваслаўная юрысдыкцыі). У 1967 г., царква абвясціла сваю незалежнасць ад Сербскай праваслаўнай царквы, але яе аўтакефалія не прызнаецца іншымі праваслаўнымі цэрквамі. Мусульмане складаюць 30% ад агульнай колькасці вернікаў, прыхільнікаў іншых канфесій – 3%. Усяго ў Македоніі 1200 праваслаўных цэркваў і манастыроў і 425 мячэцяў.

Эканоміка Македоніі

Эканамічнае развіццё слабае[Крыніца?]. Тут здабываюць храміты, медныя, свінцова-цынкавыя і жалезныя руды,марганец. Ёсць прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі, машынабудаўнічыя, хіміка-фармацэўтычныя, лёгкай і харчовай прамысловасці.

Насельніцтва

Па дадзеных на ліпень 2004 г, насельніцтва рэспублікі складае 2,071,210 чалавек.

68% насельніцтва гаворыць на македонскай мове паўднёваславянскай групы моў. 25% насельніцтва гаворыць на албанскай мове, 3% — на турэцкай, 2% — на серба-харвацкай. Вялікая частка насельніцтва (70%) вызнае праваслаўе, 29% — мусульмане.

Асаблівасцю дэмаграфічнай сітуацыі ў Македоніі з'яўляецца перавышэнне нараджальнасці албанскай часткі насельніцтва над славянскай, што характэрна наогул для мусульманскіх меншасцяў у шматлікіх дзяржавах міру. Аднак у апошнія гады нараджальнасць албанцаў падае хутчэйшымі тэмпамі: у 2005 колькасць парадзіх-албанак склала 30,8% ад агульнага ліку жанчын, якія нарадзілі дзяцей, тады як у 2001 дадзены паказчык дасягаў амаль 40%.

Галерэя

Спасылкі

Афіцыйныя ўрадавыя сайты

Гісторыя

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.