|
Article on other languages:
|
Розныя рэлігійныя сімвалы
Рэлі́гія (ад лат. religare — быць злучаным з чымсьці) - сістэма вераванняў, заснаваная на тым, што чалавек адчувае нейкую сувязь з "чымсьці" альбо з "кімсьці" вышэйшым. "Штосьці" можа не мець дакладнага азначэння сілаю (духі прыроды, вышэйшы розум). "Хтосьці" - гэта нейкая нематэрыяльная асоба (Бог, Элохім, Алах, Буда, Крышна, Кандзі).
Светапаглядныя канцэпцыіЗгодна з рэлігійным светапоглядам, рэчаіснасцю кіруюць нейкія звышнатуральныя сілы. У паганстве гэтыя сілы часта падобныя на людзей знешне а таксама/альбо паводзінамі (гэты падыход называецца антропамарфізмам). У монатэістычных рэлігіях (пачынаючы з іудаізму) Бог не антрапаморфны, хоць некаторыя канфесіі монатэістычных рэлігіяў і выкарыстоўаюць антропаморфныя вобразы па тых ці іншых прычынах. Ранейшыя формы рэлігійнага светапогляду характэрызаваліся політэізмам (сін. шматбожжа, паганства, ідалапаклонства. Кожны бог (дух, ідал і т.п.) у такой сістэме адказвае за штось сваё, яны адрозніваюцца адзін ад аднаго цэлым шэрагам характарыстык і іх адносіны між сабою нярэдка нагадваюць узаемаадносіны у чалавечым грамадстве (напрыклад, паганскія богі часцяком б'юцца паміж сабою, інтрыгуюць і г.д.). Рэлігіі, якія лічаць, што Бог існуе толькі адзін, завуцца монатэістычнымі. Светапоглядная сістэма, якая лічыць, што Бога (багоў) увогуле няма і ўсё можна растлумачыць матэрыяльнымі прычынамі, называецца атэізм. На працягу гісторыі чалавецтва рэлігіёзныя погляды паступова трансфармаваліся, пераходзячы ад прымітыўнага абажэння прыродных з'яў і аб'ектаў да абстрактных канцэпцыяў Вярхоўнага Бажаства, якое нельга ані цалкам зразумець, ані дасягнуць. Чалавек на шляху разумення навакольнага свету адчувае непераадольную прагу растлумачыць усё незразумелае у якіхсьці больш-менш прызвычайных тэрмінах, у выніку чаго такія з'явы, як маланка, вецер, вулканіныя вытокі і г.д. у старажытныя (і нават адносна нядаўнія) часы тлумачыліся дзейнасцю нейкіх уяўных істотаў, знешне падобных да жывёл або людзей, але вялікшых памераў і неверагоднае моцы. Напрыклад, яшчэ ў XIX стагоддзі шматлікія хрысціяне верылі, нібыта маланка адбываецца таму, што Прарок Ілля едзе па небе у сваёй калясніцы і гоніць перад сабою бесаў з дапамогаю маланак. Гэтыя ўяўленні, канечне, ні ў якой ступені не выцякаюць з вучэнняў хрысціянства, хутчэй тут можна заўважыць спадчыну паганства (калісь славяне верылі ў бога маланак Перуна, а ўжо потым яго "замянілі" на Прарока Іллю). Калі ж мы возьмем адну з апошніх па часе фармавання сусветных рэлігіяў (напрыклад іслам), дык убачым, што тут Бог дэкларуецца як абсалютна недасягальная, неабсяжная Існасць, Стваральнік Сусвету, які існуе па-за межамі часу і прасторы, вышэй за людзкую прагу зразумець Яго. "Богу належаць Усход і Заход; куды б Вы не звярнуліся, дык там Аблічча Божае; Бог - Усёаб'емлючы, Усёведаючы" (Каран ІІ, 109). Політэістычныя рэлігіі (паганства)Антрапаморфная існасць ідалаў натуральным чынам прадпалагае, што дасягнуць іх благасклоннасці можна матэрыяльнымі сродкамі - падарункамі (у тым ліку чалавечымі і іншымі ахвярамі), угаворамі (то бок звярнуцца да іх з малітваю, якая, у тым ліку, можа мець характар самаўхвалення ці нават падману) альбо асобымі уўчынкамі, якія б спадабаліся ідалу. Адной з самых складаных і дасканала распрацаваных сістэм політэістычнага светапогляду была рэлігія Старажытнай Грэцыі, якую з цягам часу перанялі рымляне. У старажытных грэкаў існаваў шматлікі, але строга акрэслены пантэон чалавекападобных багоў (Зеўс, Апалон, Афрадыта, Арэс, Аід і г.д.) і паўбагоў (герояў), і знутры гэтага пантэона дзейнічала жорсткая іерархія. Старажытнагрэцкія багі і паўбагі паводзяць сябе таксама, як і людзі, і, у залежнасці ад іх паступкаў, адбываюцца тыя ці іншыя здарэнні. Монатэістычныя рэлігііУпершыню канцэпцыя адзінабожжа была сфармулявана ў іудаізме (першым Прарокам якога можна лічыць Адама). Галоўны прарок у іудаізме, Маісей (משה), атрымаў ад Бога 10 запаветаў на гары Сінай. Гэтыя дзесяць маральных прынцыпаў, праектаваўшыся потым нахрысціянства, сталі моцным фундаментам цывілізацыі, якую прынята зараз называць "еўрапейскаю". Наколькі гэта было даўно, дае ўяўленне яўрэйскі каляндар. Увогуле, любая монатэістычная рэлігія распачынае ўласны каляндар, які звычайна пачынаецца з пераломнага для дадзенай рэлігіі моманту. Згода з асноўнымі сусветнымі рэлігіямі, храсціянскаму 2005 году ад Раства (Нараджэння) Хрыстова адпавядаюць: іудаізм - 5765 год ад Стварэння Свету, іслам - 1426 год Хіджры, будызм - 2549 год эры Нірвана.
Ўласна слова "Алах" - гэта арабская форма вымаўлення яўрэйскага слова "Элохім" (אלוהים), што ў перакладзе значыць Бог (а не імя Бога, як гэта няправільна пазнчана ў шматлікіх крыніцах). З лінгвістычнага гледжання слова Элохім значыць "Богі", хоць і мае рэальна значэнне "Бог" у адзіночным ліку. "Ім" (ים) - гэта прыстаўка, якая азначае множны лік (мужчынскага роду), таму ў ісламе яна і адкінута, і, у выніку, атрымаўся "Элох", у арабскім вымаўленні "Алах". З іудаізму ў іслам перайшлі некаторыя нормы кашруту - напрыклад, абразанне і забарона на ўжыванне свініны, што магчыма, звязана са сходнасцю кліматычных умоў Ізраіля і Аравіі. Кашрут увайшоў у іслам толькі часткова, таму прававерны мусульманін можа есці кашэрную ежу яўрэяў, а вось іудзей мусульманскую ежу - не. Але ёсць адна ўласцівасць, прысутная ісламу, але непрысутная іудаізму. Гэта строгая забарона на ўжыванне спіртных напояў. Акрамя таго, у ісламе ўведзены вельмі жорсткія нормы, якія накіраваныя супраць няшлюбных палавых сувязяў. «Сусветныя рэлігіі»Плыні і секты хрысціянства
Іншыя плыні
Гл. таксамаСпасылкі
Рэлігія ў фатаграфіях
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.