- Гэты артыкул тычыцца дзяржаўнай мовы Расіі. Дзеля іншых значэньняў гэтай назвы, глядзіце Руская мова (неадназначнасць).
Распаўсюджанасць рускай мовы
Руская мова (па-руску: Русский язык) — славянская мова ў складзе індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Руская мова з'яўляецца роднай для 170 мільёнаў чалавек, з якіх каля 130 мільёнаў пражывае ў Расіі. Руская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай у Расіі, Беларусі (побач з беларускай мовай), афіцыйнай мовай у Казахстане (побач з казахскай мовай у якасці дзяржаўнай), Кіргізстане (побач з кіргізскай мовай у якасці дзяржаўнай). Руская мова з'яўляецца таксама афіцыйнай у Абхазіі, Паўднёвай Асетыі, Прыднястроўі, Гагаузіі
Алфавіт
| |
Рускі алфавіт
| Аа |
Бб |
Вв |
Гг |
Дд |
Ее |
Ёё |
| Жж |
Зз |
Ии |
Йй |
Кк |
Лл |
Мм |
| Нн |
Оо |
Пп |
Рр |
Сс |
Тт |
Уу |
| Фф |
Хх |
Цц |
Чч |
Шш |
Щщ |
Ъъ |
| Ыы |
Ьь |
Ээ |
Юю |
Яя |
|
З часоў апошняй рэформы рускай арфаграфіі ў 1918 годзе ў склад рускага алфавіту ўваходзяць 33 літары. З іх 10 літар выкарыстоўваюцца для перадачы галосных гукаў : а, е, ё, и, о, у, ы, э, ю і я. Астатнія 23 літары перадаюць зычныя гукі, пры гэтым літары ъ і ь выкарыстоўваюцца не для адлюстравання асобных самастойных гукаў, а з'яўляюцца індыкатарамі цвёрдасці альбо мяккасці існуючых зычных (больш падрабязная інфармацыя ў артыкуле: руская фанетыка).
Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
па-руску
Глядзі таксама: Рэформа рускай арфаграфіі 1918 года
Кароткае апісанне мовы
Руская мова адрозніваецца ў фанетыцы - "аканнем" (ненаціскныя літары О вымаўляюцца як А), а таксама "іканнем" (ненаціскныя Е, Я вымаўляюцца як І). У граматыцы і лексіцы захоўваецца вялікі ўплыў царкоўнаславянскай мовы.
Спасылкі
|