Рака́ — прыродны паверхневы водны паток, які цячэ ў распрацаваным ім рэчышчы, часамі заліваючы рачную даліну, і жывіцца за кошт сцёку з яго вадазбору.
Рака можа быць пастаянная і перасыхаючая. Пачаткам ракі можа мець быць крыніца, возера, балота ці ледавік – гэта выток ракі. Падчас цячэння дадаецца вада з атмасферных ападкаў і падземных крыніц. Рэкі ўпадаюць у іншыя рэкі, азёры ці моры. Рэкі, якія ўпадаюць у іншыя рэкі, называюцца прытокамі. Галоўная рака разам з прытокамі ўтварае рачную сістэму.
Цячэнне ракі дзеліцца на тры часткі: верхняе (пачатковае ці горнае), сярэдняе і ніжняе (якое выдзяляецца наймацнейшай бакавой эрозіяй). Вусце ракі можа мець трохкутную форму (дэльты).