|
Article on other languages:
|
Рабства, прымусовае падпарадкаванне адной асобы іншай, або адной групы людзей іншай. Раб не мае асабістых правоў уласнасці, яго можна было прадаць, забіць. Рабства было вядомае з дагістарычных часоў, але росквіт прыйшоўся на час пасля падзення Рымскае імперыі. У 16-18 ст. у Іспаніі, Партугаліі і Вялікае Брытаніі, а ў Амерыцы - у 17-19 ст. рабская праца сталася падмуркам эканомікі, мільёны афрыканцаў вывозіліся з кантыненту ў іншыя краіны і выкарыстоўваліся як безкаштоўныя прылады працы, працуючы на плантацыях, а пазней - на мануфактурах. Шмат хто з іх хутка паміраў, але ўсё адно выгода ад падобнай эксплуатацыі была велічэзнай. Рабства ў Брытанскае імперыі было забароненае ў 1833 годзе, у ЗША — часткова ў 1-й пал. 19 ст., канчаткова — у час Грамадзянскай вайны (1863). Аднак, нелегальна рабства працягвае існаваць ў некаторых краінах і ў наш час. [Крыніца?] |
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.