|
Article on other languages:
|
ПРЫ́КАЗКА, гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Па форме і функцыі гэты тып ўстойлівай адзінкі аналагічны сказу — валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасцю. Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш. Вывучэннем прыказак з мовазнаўчых пазiцый займаецца фразеалогія. Прыказка – "фальклорны мікратэкст":[1] у ім філасофскі змест спалучаецца з дасканаласцю формы, якая адшліфоўвалася даволі часта на працягу стагоддзяў. Яе кампаненты часта звязваюцца ўнутранай рыфмай: Сем разоў адмервай, а раз адрэзвай. Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, так як іх выкарыстанне не абумоўлена заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Нават дыскурсіўная залежнасць прыказак меншая ў параўнанні з прымаўкамі. •
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.