|
БРЫТАНСКАЯ КАЛУМБІЯ (англ.: British Columbia, ІРА: /ˌbrɪtɨʃ kəˈlʌmbiə/; фр.: Colombie-Britannique) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з ЗША на паўночным захадзе, з тэрыторыяй Юкон на поўначы, з Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі на паўночным усходзе, з правінцыяй Альберта на ўсходзе і з ЗША на поўдні.
Геаграфія
Месцазнаходжанне Брытанскай Калумбіі ў Канадзе
Тэрыторыя Брытанскай Калумбіі складае 944 735 кв. км.
Сталіца правінцыі — г. Вікторыя (нас. 79 тыс.). Найбуйнейшы горад — Ванкувер (нас. 612 тыс.).
Дэмаграфія
У 2006 насельніцтва Брытанскай Калумбіі складала 4,4 мільёнаў жыхароў.
У 2006 англійская мова з'яўлялася роднай у 71,5% жыхароў Брытанскай Калумбіі, кітайская мова у 8,5%, пенджабская у 4%, нямецкая у 2,2%, французская у 1,4%, тагальская у 1,3%, карэйская у 1,2%.
У 2001 рэлігіяй 55,7% жыхароў Брытанскай Калумбіі было хрысціянства, 3,5% — сікхізм, 2,2% — будзізм, 1,5% — іслам. 35,9% жыхароў не вызначалі ніякай рэлігіі.
Урад
Галава ураду Брытанскай Калумбіі — Прэм'ер-міністр Гордан Кэмпбел, які з'яўляецца лідэрам кіруючай Брытанска-Калумбійскай ліберальнай партыі. Лейтэнант-губернатар Брытанскай Калумбіі — Сцівен Пойнт, які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету ІІ.
|