|
Article on other languages:
|
АНТАРЫЁ (англ.: Ontario, ІРА: /ɒnˈtɛri.oʊ/) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з ЗША на поўдні, з правінцыяй Квебек на ўсходзе, і правінцыяй Манітоба на захадзе. Антарыё мае найбуйнейшае насельніцтва з усіх канадскіх правінцый. Гэта адзіная з правінцый Канады, якая мае доступ да Вялікіх азёр.
ГеаграфіяТэрыторыя Антарыё складае 1 076 395 кв. км. Сталіца правінцыі — Таронта (нас. 2.503 тыс.), найбуйнейшы горад Канады. Сталіца Канады Атава (нас. 812 тыс.) таксама знаходзіцца ў Антарыё. ДэмаграфіяУ 2006 насельніцтва Антарыё складала 12,2 мільёнаў жыхароў. У 2006 англійская мова з'яўлялася роднай у 69,4% жыхароў Антарыё, французская мова ў 4,1%, кітайская ў 4%, італьянская ў 2,4%, іспанская ў 1,3%, нямецкая ў 1,3%, партугальская ў 1,3%, пенджабская ў 1,3%, польская ў 1,2%.[1] У 2001 рэлігіяй 74,6% жыхароў Антарыё было хрысціянства, 3,1% — іслам, 1,9% — індуізм, 1,7% — іудаізм, 1,1% — будзізм. 16,3% жыхароў не вызначалі ніякай рэлігіі. УрадГалава антарыеўскага ўраду — Прэм'ер-міністр Долтан МакГінці. Ён з'яўляецца лідэрам кіруючай Антарыеўскай ліберальнай партыі, якая мае бальшыню пасадаў у Заканадаўчым сходзе правінцыі. Лейтэнант-губернатар Антарыё — Дэвід Онлі, які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету ІІ. Крыніцы•
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.