Праваслаўе

Article on other languages:

Біблія
Стары Запавет · Новы Запавет
Апокрыфы
Евангелле
Дзесяць запаведзяў
Нагорная пропаведзь

Троіца
Бог Айцец
Бог Сын (Ісус Хрыстос)
Святы Дух

Гісторыя хрысціянства
Храналогія хрысціянства
Апосталы
Сусветныя саборы
Вялікі раскол
Крыжовыя паходы
Рэфармацыя

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне · Грэх · Дабрадзецель
Вукупленне
Выратаванне · Другое прышэсце
Богаслужэнне
Дабрадзецелі · Таінствы

Галіны хрысціянства
Каталіцызм · Праваслаўе
Пратэстанцызм



ПРАВАСЛАЎЕ (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі ва Усяленскай царкве для абазначэння яе вучэння ў адрозненні ад поглядаў розных расколаў, ерэсей і сект. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός).

У сучасным свецкім рэлігіязнаўстве — адзін з асноўных накірункаў хрысціянства, які аформіўся пасля расколу адзінай царквы на Усходнюю і Заходнюю.

У праваслаўнай царкве — сукупнасць вучэнняў і духоўных практык, якія ўтрымоўвае Адзіная Святая Саборная і Апостальская Царква, якая рамумеецца як сукупнасць 15 аўтакефальных памесных цэркваў, якія утвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца неад'емная часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і, нават, Сімвала веры (напрыклад, філіокве, дагмат аб непарочным зацацці Багародзіцы, дагмат аб Чысцілішчы, дагмат аб бязгрэшнасці рымскага первасвяшчэнніка ў справах веры і маралі, дагмат вяршэнстве ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа і г. д.) адкалолася Рымска-каталіцкая царква, вучэнне якой было названа "каталіцтва" і разглядаецца як ерэсь там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.