Пол Макартні

Article on other languages:

Пол Макартні (англ.: James Paul McCartney; 18 чэрвеня 1942, Ліверпуль, Англія) — англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак.

З 1959 да 1970 працаваў у складзе “Бітлз” (англ.: The Beatles), дзе граў на бас-гітары і спяваў. Пасля распаду групы пачаў паспяховую сольную кар’еру, якую працягвае да нашага часу. З сольных альбомаў Макартні можна выдзяліць Band on the Run (“Ансамбль у руху”, 1973) і Off the Ground (“Па-над зямлёй”, 1993). Асноўная рыса твораў Макартні – іх выключны меладызм. Такія песні як Yesterday (“Учора”, 1965), Let It Be (“Няхай будзе так”, 1970) і Mull of Kintyre (“Востраў Кінтайр”, 1977) па праву лічацца вяршынямі музычнай лірыкі XX ст. У адзнаку заслуг Макартні ўзнагароджаны ордэнам Брытанскай Імперыі ў 1965 і атрымаў тытул рыцара ў 1997.

Літаратура

  • Ross Benson Paul McCartney: Behind the Myth, London, 1992.



Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.