Першабытнае грамадства

Article on other languages:

ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА — умоўная назва перыяду ў гісторыі чалавецтва ад з'яўлення чалавека да з'яўлення першых класавых грамадстваў або паводле іншага вызначэння да з'яўлення пісьмовай гісторыі, т.б. да з'яўленная пісьменнасці. Часавыя межы перыяду вызначаюцца прыблізна ад 2,5 млн. гадоў таму да 8–5 тыс. гадоў таму, але і ў наш час існуюць перыферыйныя грамадствы, якія жывуць першабытнаабшчынным ладам.

Існуе некалькі перыядызацый гісторыі першабытнага грамадства, кожная з якіх адлюстроўвае характар дысцыплін, што ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы — археалагічная, палеаантрапалагічная (бiялагiчная) і агульнагістарычная. Археалагiчная перыядызацыя паводле галоўнага матэрыялу для вырабу прылад працы ў асноўным змяшчае першабытнае грамадства ў каменны век (2,5 млн. г. таму – ~4000 да н.э.). Бiялагiчная падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека: архантрап, палеаантрап, неаантрап (лац.: Homo sapiens — чалавек разумны). Агульнагістарычная — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях: праабшчына (першабытны чалавечы статак), раннерадавая абшчына, познарадавая абшчына.

Літаратура

  • Алексеев В.П., Першиц А.И. История первобытного общества. М., 1999; М., 2001.


Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.