|
Article on other languages:
|
Паўднёвая Карэя - краіна ва Усходняй Азіі.
Дзяржаўны ладПрэзідэнтПрэзідэнт з'яўляецца главой дзяржавы ў Паўднёвай Карэі. Цяперашні прэзідэнт Но Му Хен, які прадстаўляе партыю Урыдан быў абраны у 2002 году і ўступіў у пасаду ў 2003. ПарламентАднапалатнае Нацыянальнае сабранне (299 месцаў). 243 дэпутата абіраюцца па мажарытарнай сістэме з адноснай большасцю галасоў у аднамандатных акругах, 46 — па нацыянальных партыйных спісах з 5-працэнтавым загараджальным бар'ерам. Тэрмін дэпутацкіх паўнамоцтваў — 4 года. Выбары ў парламент пачалі праводзіцца з 1950. ЭканомікаЭканоміка Паўднёвай Карэі па стане на 2006 год з'яўляецца 14-й у свеце па валавому ўнутранаму прадукту (па парытэту пакупніцкай сілы) і 10-й у свеце па намінальным ВУП. Валавы нацыянальны прадукт на душу насельніцтва вырас са 100 долараў ЗША у 1963 годзе, да больш за 20 000 долараў ЗША у 2005. Ключавыя напрамкі паўднёвакарэйскай эканомікі за шасцідзесяцігадовую гісторыю існаванняў дзяржавы моцна змяніліся. У 1940-х гадах эканоміка краіны абапіралася пераважна на сельская гаспадарка і лёгкую прамысловасць. На працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў акцэнт зрушыўся ў бок лёгкай прамысловасці і вытворчасці тавараў народнага спажывання, а ў 70-х і 80-х гадах XX стагоддзя — у бок цяжкай прамысловасці. На працягу 30 гадоў пасля таго як прэзідэнт краіны Пак Чон Хі у 1962 году абвясціў пачатак першай пяцігодкі, эканоміка краіны расла вельмі высокімі тэмпамі, а сама структура эканомікі моцна змянілася. Бурны эканамічны рост у 80-х гадах запаволіўся да канца дзесяцігоддзя. Да таго часу эканамічны рост запаволіўся да 6,5 % у год, а з ростам заработнай платы насельніцтва вырасла і інфляцыя. Як і ў іншых высакаразвітых краінах, да пачатку 90-х гадоў сфера паслуг стала дамінуючай у эканоміцы краіны, а зараз яна складае дзве траціны ўсяго ВУП.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.