|
Article on other languages:
|
Партугалія, краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Пірынейскім паўвостраве і астравах Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Іспаніяй.
ГісторыяУ 711 годзе краіну захапілі маўры, Партугалія стала часткай Кардоўскага халіфату, дынастыі Альмаравідаў. 1139 Партугалія стала незалежным ад Іспаніі каралеўствам. У 15 ст. Партугалія была моцнай марской дзяржавай Еўропы, а ў наступным стагоддзі першай з еўрапейскіх краін утварыла вялізную імперыю з заморскіх уладанняў у Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Індыі і Ост-Індыі. У 1910 годзе манархія была зрынутая, а ў 1974 годзе Партугалія збавілася ад дыктатарскага ўрада, які быў усталяваны у 1926. Прынятая канстытуцыя ў 1976 абвясціла парламенцкую[Крыніца?] рэспубліку. Дзяржаўны ладПартугалія — парламенцкая[Крыніца?] рэспубліка. Прэзідэнт абіраецца усеагульным галасаваннем на 5 гадоў.
Урад Партугаліі - Старшынства міністраў, у ліку якога 14 міністраў: 1) замежных спраў, 2) сельскай гаспадаркі, вясковага развіцця і рыбалоўства, 3) грамадскіх інстытутаў, транспарта і камунікацый, 4) фінансаў і грамадскага кіравання, 5) працы і грамадскай салідарнасці, 6) аховы здароўя, 7) нацыянальнай бяспекі, 8) адукацыі, 9) ўнутранага кіравання, 10) юстыцыі, 11) навукі, тэхналогіі і вышэйшай адукацыі, 12) культуры, 13) аховы навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага парадку і мясцовага развіцця, 14) эканомікі і новаўвядзенняў.[1] У Партугаліі дзейнічае шматпартыйная сістэма. Аднак асноўнае палітычнае дужанне адбываецца паміж дзвюма партыямі: сацыялістычнай і сацыял-дэмакратычнай. Адміністрацыйнае дзяленнеДа 1976 тэрыторыя Партугаліі была падзеленая на правінцыі. Пасля адміністрацыйнай рэформы тэрыторыя кантынентальнай Партугаліі падзеленая на 18 акругаў. Астраўныя землі (Азорскія астравы і Мадэйра) маюць стан аўтаномных вобласцяў. Гл. гэтак жа Муніцыпалітэты Партугаліі. СталіцаРазмешчаная на ўзбярэжжы р.Тэжу. Плошча сталіцы складае - 84 км.кв. Насельніцтва - 556 797 чалавек. Вялікі Лісабон (горад з прадмесцямі) - 2.750 км.кв. і насельніцтвам у 2,1 млн чалавек. НасельніцтваКолькасць
Узроставы склад: да 14 гадоў : 16,4% (м.р. - 912,995 / ж.р. - 835,715) 15-64 гадоў : 66,2% (м.р. - 3,514,905 / ж.р. - 3,555,097) больш за 65 гадоў : 17,4% (м.р. - 764,443 / ж.р. - 1,093,755)[1] Сярэдні век - 39,1 год. (для мужчын - 37 гадоў; для жанчын - 41,3 г.). Гадавы прырост 0,305%. Нараджальнасць - 10,45 (на тысячу чалавек). Смяротнасць - 10,62 (на тысячу чалавек)[1] КультураЛітаратураПартугалію называюць краінай паэтаў. У партугальскай літаратуры паэзія заўсёды мела значна большы ўплыў за прозу. У эпоху Сярэднявечча — калі ўтварылася партугальская нацыя — на паўднёвым усходзе Іберыйскага паўвострава паэзія была вельмі распаўсюджанай. У гэты час узніклі адметныя эпічныя і лірычныя творы. Самымі вядомымі класічнымі паэтамі Партугаліі з'яўляюцца Луіс дэ Камоэс і Фернанда Песоа. Існуе шэраг іншых, менш вядомых мастакоў слова, якія таксама аказалі значны ўплыў на станаўленне сучаснай партугальскай літаратуры. Краіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
•
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.