|
Article on other languages:
|
Падводная лодка (падлодка, ПЛ): баявы карабель, якi можа весці баявыя дзеянні над вадой і пад вадой; найважнейшай тактычнай якасцю ПЛ з'яўляецца скрытнасць дзеянняў. Падводныя лодкі прызначаныя знішчаць надводныя і падводныя караблі і судны, паражаць наземныя аб'екты, выконваць спецыяльныя задачы (разведка, высадка дыверсійных груп і пад.). Паводле прыводу адрозніваюцца атамныя і дызельныя; паводле асноўнага ўзбраення — ракетныя, тарпедныя і ракетна-тарпедныя. Гл.таксама: падводны апарат, падводны дыверсійны сродак. Першую ПЛ збудаваў у Англіі галандзец К. ван Дрэбель (1620); першую ПЛ з электрычным рухавіком — інжынер С. К. Джэвецкі ў Расіі (1880-я гг.). Першая атамная ПЛ, "Навуцілус", была збудаваная ў ЗША (1954?), першая ПЛ з балістычнымі ракетамі, "Джордж Вашынгтон", — тамсама (1959?). Першай ПЛ, узброенай ракетамі лічыцца ПЛ канструкцыі палкоўніка Шыльдзера (Расія, 1830-я гг.?). Першая атака падводнай лодкі была здзейсненая ў гавані Бостана амерыканскай ПЛ "Тартл" (1776). Існавалі ПЛ з мускульным, пнеўматычным, беспаветраным прыводамі. Літ.:
ВЭС-83, С.564. • БелСЭ, Т.7, С.602.
Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.