|
Article on other languages: |
ПАВОЛЖА (руск.: Поволжье), гісторыка-геаграфічны рэгіён Расіі, тэрыторыя, якая прымыкае да сярэдняга і ніжняга цячэння Волгі або блізка да яе размешчаная і эканамічна імкнецца да яе. У межах Паволжа вылучаюцца параўнальна прыпаднятае правабярэжжа з Прыволжскім узвышшам і левабярэжжа — т. н. Заволжа. У прыродным дачыненні да Паволжа часам адносяць таксама мясцовасці, размешчаныя ў верхнім цячэнні Волгі (ад яе вытокаў да вусця Акі). |
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.