Нямецкая мова

Article on other languages:

Нямецкая (Deutsch)
Ужываецца ў: Германія, Аўстрыі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйне, Люксембургу, Бельгіі і іншых краінах
Рэгіён: Заходняя Еўропа
Колькасць носьбітаў: Для 110 млн. — родная, для 30 млн. — другая мова
Класіфікацыя: Індаеўрапейская

 Германскія
  Заходнегерманскія
     Нямецкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў: Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Бельгіі, Ліхтэнштэйне, Люксембургу, Еўрапейскім Саюзе
Рэгулюецца:
Код мовы
ISO 639-1 de
ISO 639-2(B) ger
ISO 639-2(T) deu
SIL GER

Нямецкая мова, германская мова заходнегерманскай падгрупы.

Распаўсюджанне: Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Люксембург, Бельгія, таксама Расія, Румынія, ЗША, Канада, некаторыя краіны Паўднёвай Амерыкі. Колькасць носьбітаў у свеце 95,4 млн., у Германіі 75,3 млн.ч. (1990)[1].

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы (1990): Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Люксембург, Бельгія.

Пісьменнасць

Пісьменнасць на аснове лацінскай графікі. Найстарэйшыя помнікі: Сен-Галенскі (лацінска-нямецкі) гласар (8 ст., аляманскі дыялект), пераклад на рэйнска-франкскі дыялект трактату Ісідора (8—пач. 9 ст.) і інш.

Дыялекты

Дыялектны падзел аснаваны на дыялектах заходне-германскіх плямёнаў — франкаў, саксаў, турынгаў, аляманаў, бавараў. Адрозніваюцца ніжненямецкая, сярэдненямецкая, паўднёванямецкая групы дыялектаў, кожная з іх падзяляецца на заходнюю і ўсходнюю падгрупы. Таксама выдзяляюцца аляманскія (Швейцарыя) і мозельска-франкскія (Люксембург) дыялекты.

Таксама існуюць адрозненні ў літаратурных нормах Швейцарыі і Аўстрыі.

Гісторыя

Асноўныя перыяды гісторыі мовы — данацыянальны і нацыянальны; 16—17 ст. з'яўляюцца пераходнымі. Тэндэнцыя да ўтварэння наднацыянальных формаў мовы на паўднёва-заходняй аснове назначылася ў 12—13 ст. У 13—14 ст. нямецкая мова пачынае выцясняць лаціну з афіцыйна-дзелавой сферы, вядучая роля паступова пераходзіць да усходне-сярэдненямецкага літаратурна-пісьмовага варыянту, з пэўным уплывам паўднёванямецкай літаратурнай традыцыі. Распаўсюджанню гэтага варыянту паспрыялі кнігадрукаванне (з сяр. 15 ст.), Рэфармацыя і дзейнасць Лютара, асабліва пераклад Бібліі, інтэнсіўнае развіццё мастацкай літаратуры 17—19 ст. Фарміраванне нормаў сучаснай літаратурнай мовы завершваецца ў асноўным у канцы 18 ст., калі былі нармалізаваныя граматычная сістэма, арфаграфія (гл.таксама: І. Готшад), лексіка (гл.таксама: І. Адэлунг, І. Кампэ). На працягу 16—19 ст. фармаваныя літаратурныя нормы распаўсюджваліся на поўнач Германіі, а таксама паўплывалі на варыянты нямецкай мовы ў Аўстрыі, Баварыі, Швейцарыі. У канцы 19 ст. былі распрацаваныя арфаэпічныя нормы.

  1. Этналог, 15-ы вып.

Літ.: Б. А. Абрамов, Н. Н. Семенюк. Немецкий язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С.329,330.; Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.