|
Article on other languages:
|
НА́ФТА, вадкі гаручы карысны выкапень. Складаная сумесь вуглевадародаў розных класаў і іншых злучэнняў. Пашырана ў асадкавай абалонцы Зямлі. Утвараецца звычайна на глыбіні больш за 1,2-2 км. Сярод краін свету найбольшыя запасы нафты ў 2006 годзе мелі Саудаўская Аравія, Канада, Іран, Ірак, Кувейт, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Венесуэла, Расія, Лівія ды Нігерыя [1]. У Беларусі радовішчы нафты вядомы на Прыпяцкім прагіне, галоўным чынам у Гомельскай вобласці. Першае прамысловае радовішча адкрыта ў Рэчыцкім раёне ў 1964. Сярэдняя штогадовая здабыча нафты ў Беларусі складае зараз 1,8 млн. т[Крыніца?]. Нафта выкарыстоўваецца для атрымання вадкага паліва, змазачнага масла і інш., а таксама як сыравіна ў хімічнай прамысловасці. •
Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.