|
Article on other languages:
|
Напалеон I Банапарт (італ. Napoleone Buonaparte, фр. Napoleon Bonaparte, 15 жніўня 1769, Аячо, Корсіка — 5 мая 1821, Лонгвуд, на выспе Святой Алены) — брыгадны генерал французскага рэвалюцыйнага войска, першы консул Французскай рэспублікі, імператар Францыі ў 1804—1814 і ў 1815, заснавальнік дынастыі Банапартаў.
БіяграфіяДзяцінства і вучобаНапалеон быў другім сынам карсіканскага шляхціча Карла-Марыя Буанапартэ, ад яго шляюбу з Летыцыяй Рамаліна. Напалеон нарадзіўся хутка пасля таго як Корсіка перайшла ўва валоданне французаў. Айцец Напалеона спачатку быў на баку Паолі, які адстойвваў незалежнасць айчыны, але пасля яго паразы выявіў жаданне аддаць пакорнасць французскаму ўраду і нават стаўся фаварытам французскага намесніка атрымаў добрую пасаду і вандраваў у якасці дэпутата ад карсіканскай шляхты ў Версаль(1778). Вынікам гэнага пераходу Карла на бок Францыі было тое, што яго другі сын быў прыняты (1779) за каралеўскі кошт, у брыенскую вайсковую школу. У школе ён не быў сярод першых, але здольнасць да ўпартай працы над сабой праявілася ужо тады. У гэтай школе настаўнікі былі не на вышыні і часам вучні маглі ведаць больш за іх. Тутай Напалеон правёў каля пяці год і затым, быў пераведзены ў парыжскую вайсковую школу, дзе і скончыў курс у 1785. У Парыжы варункі былі значна адрозніваліся ад Брыені і ён з імкненнем аддае сабе вучобе. Правёўшы першыя дзесяць год жыцця на радзіме і слаба ведаючы французскую мову, ён пры навучанні ў Брыені ды Парыжы і пасля заканчэння навучання доўгі тэрмін заставаўся касіканскім патрыётам, які варожа адносіўся да Францыі і кумірам якога быў Паолі. Вайсковая кар'ераПачатакВайсковая служба ў Напалеона пачалася 1 верасня 1785 у званні падпаручніка артылерыі. Маладому афіцэру вельмі не хапала грошаў і таму ён не мог весці свецкае жыццё, а ўзамен ён аддаваўся чытанню гістарычных і палітычных кнігаў. Сам ён у гэты час піша гісторыю Корсікі, якую давёў да Паолі. У восень 1788 ён зрабіў нарыс развагаў аб каралеўскай уладзе, на які паўплывалі ідэі Асветніцтва. У гэты час яго цягнула на радзіму, і ён наведаў яе першы раз у 1788, а потым у час рэвалюцыі ў Францыі, дзе ён уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. У 1789 ён прыняў удзел у барацьбе партый, першым падпісаўся пад пратэстам, супраць дзеянняў карсіканскіх уладаў. 20 чэрвеня 1792, ён выпадкам быў у Парыжы і бачыў як народ уварваўся у Тульеры і паведаміў сябру, што калі б ён меў гармату, то ён быў паклаў на месцы чатыры сотні гэтай "канальі", а рэшты б збеглі. 10 жніўня ён бачыў покрыш манархіі; новы ўрад прызначыў яго ў капітаны і ён зноў з'яжджае ў Аяча, праводзіць там каля дзевяці месяцаў, але зараз ён выступае ўжо супраць Паолі. Народны сход у Аяча абвесціў род Банапартаў здраднікамі (1793) і яго радзіна - маці і дзеці вымушаны былі збегчы з выспы; іх дом быў спалены і разрабаваны. З гэтага моманту яго лёс застаецца звязаным з Францыяй. Ён прымае ўдзел у падаўленні правансальскага паўстання з цэнтрам у Авіньёне супраць Канвенту і яго імя становіцца вядомым ураду. Тулон і званне брыгаднага генералаУ канцы жніўня 1793 паўстаў Тулон, які перайшоў на бок Англіі. Кіраўнік французскай артылерыі быў паранены і камісары (сярод іх быў Рабесп'ер), аддалі камандванне Напалеону. Сваё заданне ён выканаў выдатна: Тулон у снежні быў узяты, за што пераможца быў узведзены ў брыгадныя генералы. Італьянская кампанія 1797 г.
Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.