|
Article on other languages:
|
НАВУКА, сістэма аб'ектыўных, абгрунтаваных ведаў аб рэчаіснасці; сфера чалавечай дзейнасці, скіраванай на выпрацоўванне і тэарэтычную сістэматызацыю новых ведаў. У найшырэйшым сэнсе слова - усе веды ці сістэмы ведаў, што былі абгрунтаваныя, правераныя і пацверджаныя. У адрозненне ад стыхійна-эмпірычнага (звычайнага) пазнання не абмяжоўваецца апісаннем аб'ектаў і з'яваў, але арыентуецца на выяўленне прычынна-выніковых залежнасцяў, зразуменне заканамернасцяў развіцця. Навука карыстаецца спецыяльнымі навуковымі метадамі (тэарэтычнымі і эмпірычнымі), прыладамі, мовай (у т.л. фармалізаванай) і іншымі складнікамі навуковага пошуку. Гл. таксама: Метадалогія, Навуказнаўства. Навуковыя дысцыпліны, якія ў сукупнасці ўтвараюць сістэму навукі цалкам, умоўна падзяляюцца на 3 вялікія групы (падсістэмы):
Унутры раздзелаў няспынна ідуць працэсы далейшай дыферэнцыяцыі (падзялення, удакладнення і здрабнення) і інтэграцыі (аб'яднання або спалучэння) навуковых дысцыплін. Такім чынам, існуючыя навуковыя дысцыпліны знікаюць або змяняюцца, з'яўляюцца новыя навуковыя дысцыпліны. У залежнасці ад мэтавай скіраванасці, аднясення да практыкі адрозніваюць фундаментальныя і прыкладныя навукі. Гл. таксама: Класіфікацыя навук. Крыніцы
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.