|
Article on other languages:
|
МІНО́ГА (лац.: Petromyzontiformes) — падклас (атрад) пазваночных класа кругларотых. 3 сямействы, 7 родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных марскіх і прэсных водах. Прахадныя міногі жывуць у моры, на нераст мігрыруюць у рэкі; у жылых ручаёвых міног жыццёвы цыкл адбываецца ў прэснай вадзе. На Беларусі 3 віды: мінога рачная (Lampetra fluviatilis), мінога ручаёвая еўрапейская (Lampetra planeri) — у басейнах рэк Заходні Буг, Дзвіна, Нёман; мінога ўкраінская (Lampetra mariae, або Eudontomyzon mariae) — у басейнах рэк Дняпро і Нёман. Беларускія мясцовыя назвы: верацёнка, віюн, відун, вугрыца, вярцёлка, мянёга і іншыя. Даўжыня да 1 м, маса да 3 кг. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Спінных плаўнікоў 1 або 2. Шчэлепных адтулін па 7 з кожнага боку. Вочы развітыя, ёсць цемянное вока, здольнае рэагаваць на святло. Рот лейкападобны, на дне прысмоктвальнага дыска; на языку і дыску рагавыя зубы. Сэрца двухкамернае. Многія віды — эктапаразіты рыб. Угрызаюцца ў цела рыбы, смокчуць кроў, выядаюць мышцы і вантробы. Кормяцца таксама беспазваночнымі, лічынкі — водарасцямі, дэтрытам. Пасля нерасту гінуць. З ікры вылупляецца пескарыйка, якая праз 3 – 4 гады ператвараецца ў дарослую міногу. Ядомыя. Другарадны аб'ект промыслу. У СецівеУ ВiкiСховішчы ёсць выявы з тэмай:Мінога
Крыніцы
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.