|
Article on other languages:
|
МАСТУРБАЦЫЯ, ананізм (лац. manus — pyкa + stupro — паганіць) — форма задавальнення індывідам палавой цягі шляхам раздражнення ўласных эрагенных зон або эрагенных зон партнёра (так званая ўзаемная мастурбацыя, пры якой партнёры стымулююць адзін аднаго-пецінг). У навукова-папулярнай літаратуры і публіцыстыцы таксама сустракаецца назва ананізм, ад імя па персанажу Старога запавету Анана або рукаблудства. Адэпты традыцыйных рэлігій упэўненыя, што мастурбацыя грахоўная. Акрамя рэлігійных забарон, існуюць шырока распаўсюджаныя, але не маючыя пад сабой фактычнай падставы, забабоны адносна выкліканых мастурбацыяй глыбокіх паталагічных змен у арганізме або росты валасоў на далонях. У асноўным мастурбацыя звязаная з раздражненнем так званых безумоўных эрагенных зон, да якіх ставяцца геніталіі. Пры гэтым адрозніваюць генітальную і анальную формы мастурбацыі. У мужчын генітальная мастурбацыя звычайна робіцца зваротна-паступальнымі рухамі рукі, якая ахоплівае пеніс, пры гэтым іншай рукой можа адбывацца ласканне яечкаў, пахвіны, унутранай паверхні сцёгнаў, ягадзіц або саскоў грудзей і іншых другасных эрагенных зон. У жанчын генітальная мастурбацыя робіцца звычайна шляхам стымуляцыі клітара (пальцам, вадзяною струёй, электрамасажорам, сціскам бёдраў) і/або шляхам стымуляцыі палавых губ і ўваходу ў похву альбо сценак і дна похвы і вобласці вонкавай адтуліны шыйкі маткі (уводзячы палец альбо іншы прадмет). Пры гэтым іншай рукой можа выконвацца ласканне грудзей, жывата, унутранай паверхні сцёгнаў, пахвіны, ягадзіц і іншых другасных эрагенных зон. Анальная мастурбацыя ажыццяўляецца ў абодвух палоў шляхам ласак анальнай адтуліны і заднепраходнага каналу, уводзячы ў прамую кішку палец альбо іншыя прадметы, вадкасці і газы. Пры гэтым індывід можа адначасова лашчыць другасныя эрагенныя зоны. Анальная і генітальная мастурбацыі могуць ажыццяўляцца адначасова. Да мастурбацыі адносіцца таксама аральная стымуляцыя ўласных геніталій (аўтафеляцыя ў мужчын і аўтакунілінгус у жанчын). Сустракаецца даволі рэдка з прычыны таго, што фізічна складаная ў ажыццяўленні. З пункта гледжання сучаснай медыцыны, мастурбацыя не з'яўляецца адхіленнем ад нормы ні ў падлеткаў, ні ў дарослых, людзей. Як сведчыць беларускі фальклор, на падлеткавую мастурбацыю як на сродак зняцця сексуальнай напругі у традыцыйнай супольнасці практычна не звярталі вялікай увагі:
Варта адзначыць некалькі пунктаў, па якіх мастурбацыя аказвае дабратворны ўплыў.
Гл. таксама
|
||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.