|
Article on other languages: |
Магілёўская губернія, губернія Расійскай імперыі. Створана ў 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы паспалітай. Першапачаткова ў склад Магілёўскай губерніі ўваходзілі Магілёўская, Мсціслаўская, Аршанская і Рагачоўская правінцыі. У 1777 года Магілёўская губерня была падзеленая на 12 уездаў. У 1778 губернія пераіменавана ў Магілёўскае намесніцтва, якое ў 1796 скасавана, а ўезды ўвайшлі ў склад Беларускай губерніі. У 1802 Магілёўская губернія адноўленая ў складзе ранейшых 12 уездаў. З верасня 1917 губерня была аднесеная да Заходняй вобласці, з студзеня 1919 да БССР, з лютага — да РСФСР. 11 ліпеня 1919 Магілёўская губерня была скасаваная, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губернію, Мсціслаўскі ўезд перададзены Смаленскай, Сенненскі ўезд — Віцебскай губерніі. У 1938 годзе з цэнтрам у Магілёве створана Магілёўская вобласць. Адміністрацыйны падзел
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.