М'янма

Article on other languages:

М'янма, М'янманскі Саюз (па-бірманску: ) (да 1989Бірма, Бірманскі Саюз, з 1974 па 1988Сацыялістычная Рэспубліка Бірманскага Саюза), дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, буйнейшая краіна паўвострава Індакітай. Гранічыць з Індыяй і Бангладэш на захадзе, Кітаем на поўначы, Лаосам на ўсходзе, Тайландам на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага ўсходу яе барагі абмываюцца водамі Бенгальскага заліва і Андаманскага мора, даўжыня берагавой лініі 1930 км. Плошча краіны 678 км².

Насельніцтва 49 млн. чалавек (2007, ацэнка), бірманцы складаюць 68%. Большасць вернікаў — будысты.

Сталіца — Найп'іда (да 2005 — Янгон (Рангун)).

З 1997 М'янма кіруецца ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленню законнасці і парадку (1988—1997). Улады М'янмы праводзяць актыўную знешнюю палітыку на рэгіянальным узроўні (членства ў АСЕАН, саміце Усходняй Азіі), маюць блізкія адносіны з Індыяй і КНР. Адносіны з ЗША, Канадай і ЕС замарожаны на нізкім узроўні па палітычных прычынах.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.