Літва

Article on other languages:

іншыя значэнні
Lietuvos Respublika
Сцяг Літвы Герб Літвы
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Vienybė težydi
Месцазнаходжанне Літвы
Афіцыйная мова Літоўская
Сталіца Вільня
Найбуйнейшы горад Вільня
Урад Парламенцкая рэспубліка
Валдас Адамкус
Гедзімінас Кіркілас
Плошча
 - Агульная
 - % вады
122-е месца ў свеце
65 200 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасць
125-е месца ў свеце
3 596 617
55/км²
ВУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
77-е месца ў свеце
$49,38 млрд
$13 700
Валюта Літоўскі літ (LTL)
Часавы пояс
 - улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасць
 -Абвешчаная
 -Прызнаная
 -Згубленая

Незалежнасць
 -Абвешчаная
 -Прызнаная

Ад Расійскай Імперыі
16 лютага 1918
12 ліпеня 1920
1940
Ад СССР
11 сакавіка 1990
4 лютага 1991
Дзяржаўны гімн Tautiška Giesmė
Аўтамабільны знак LT
Дамен верхняга ўзроўню .lt
Тэлефонны код +370
Карта Літвы


ЛІТВА, Літо́ўская Рэспу́бліка — краіна ў паўночнай Еўропе. Самая вялікая з трох балтыйскіх краін. Мяжуе з Латвіяй на поўначы, Беларуссю на паўднёвым усходзе, Польшчай на поўдні і расійскім анклавам – Калінінградскай вобласцю на паўднёвым захадзе. Член Еўрапейскага саюзу з 1 мая 2004.

Змест

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Літвы

Упершыню Літва (Lituae) згадваецца пад 1009 у Кведлінбурскіх аналах (Annales Quedlinburgenses) у сувязі з забойствам літоўскімі паганцамі Бруна Кверфурцкага. На поўдні і ўсходзе Літва непасрэдна межавала з Руссю — Полацкай зямлёй і Гарадзенскім княствам, зазнала іх значны ўплыў і мела з імі сталыя стасункі, плаціла даніну Полацкаму княству, літоўцы удзельнічалі ў вайсковых паходах полацкіх князёў.

Адміністрацыйны падзел

Асновы цяперашняга адміністрацыйнага падзелу датуюцца 1994 годам, апошнія змены якога адносяцца да 2000 года. Гэтыя змены былі звязаныя з уступам краіны ў Еўрапейскі Саюз. Літва мае трохузроўневую сістэму адміністрацыйнага падначалення: яна падзеленая на 10 акруг (па-літоўску: адз.лік — apskritis, мн.лік — apskritys), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 60 самаўпраўленняў (па-літоўску: адз.лік — savivaldybė, мн.лік — savivaldybės), якія складаюцца з 500 старасцействаў (па-літоўску: адз.лік — seniūnija, мн.лік — seniūnijos).

Геаграфія

Плошча Літвы - 65 200 кв. км.

Літва мяжуе з (у дужках - працягласць мяжы):

Літва размешчана ў паўночнай Еўропе і з'яўляецца самай вялікай і населенай прыбалтыйскай краінай. Мае каля 99 кіламетраў пясчанага берагу, з іх 38 кіламетраў берагу, які вядзе ў адкрытае Балтыйскае мора. Літве належыць таксама частка Куршскай касы і акваторыі Куршскага заліва.

Літва размешчаная на заходняй ускраіне Ўсходне-Еўрапейскай раўніны. Ландшафт раўнінны, нізінны. Вышыня над узроўнем мора не перавышае 300 метраў. Найвышэйшы пункт: Высокая гара (293,8 м). У цэнтральнай частцы Літвы, з поўначы на поўдзень, працягнулася Сярэднелітоўская нізіна з вышынямі 16–90 м над у.м. Вузкая нізіна з вышынямі да 50 м апаясвае Балтыйскае ўзбярэжжа. Найбольш прыўзнятыя часткі тэрыторыі – Балтыйская града з вышынямі да 294 м, якая працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы з Беларуссю, і Жамойцкае ўзвышша на захадзе.

Літва знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж марскім і кантынентальным кліматам. Сярэднемесячныя тэмпературы студзеня –5 °С, ліпеня 17 °С. Гадавая сума ападкаў – ад 540 мм у цэнтральных раёнах да 930 мм на ўзбярэжжы. Тры чвэрці атмасферных ападкаў выпадае ў выглядзе дажджоў. Увесну і ўвосень частыя туманы, узімку – адлігі.

Вялікая частка тэрыторыі Літвы мае спрыяльныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. Пераважаюць падзолістыя глебы. Найбольш урадлівыя глебы размешчаныя ў цэнтральных раёнах. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 3,6 млн. га.

Заходняя Літва і літоўскі шэльф Балтыйскага мора – перспектыўныя раёны здабычы нафты і прыроднага газу. На паўднёвым усходзе маюцца невялікія радовішчы жалезнай руды. Сустракаюцца вынахады гранітаў. У раёне Акмяне, які стаў цэнтрам вытворчасці цэменту, вядзецца здабыча вапнякоў. На марскім узбярэжжы сустракаецца бурштын.

У Літве больш за 5 тыс. азёр. Большасць рэк належаць басейну Нямунаса (Нёмана), галоўнай ракі Літвы (агульная працягласць ракі 937 км, з якіх 475 км прыходзяцца на Літву).

Лясамі пакрыта 1,8 млн. га. Найбольш распаўсюджаная хвоя, але сустракаюцца таксама елка, бяроза, алешына, асіна, дуб і ясень. Шмат зайцаў, аленяў і дзікоў; не рэдкасць ласі. Распаўсюджаныя фазаны, цецерукі, качкі і лебедзі. У летнія месяцы ля вады можна сустрэць шмат буслаў.

Унікальныя прыродныя аб'екты Літвы ўзяты пад ахову ў запаведніках і нацыянальных парках.

Насельніцтва

Літву насяляе каля 3,51 млн. чал.

Самыя буйныя гарады Літвы (па звестках на 2005 г.):

  1. Вільнюс - 540 318 жых.
  2. Каўнас - 361 274 жых.
  3. Клайпеда - 187 442 жых.

83.5% of насельніцтва Літвы належаць да этнічных літоўцаў, якія размаўляюць па-літоўску (літоўская мова - адна з двух існуючых балтыйскіх моў), на дзяржаўнай мове краіны. Найбольш значныя нацыянальныя меншасці: палякі (6.7%), рускія (6.3%), беларусы (1.2%).

Традыцыйнай рэлігіяй Літвы з'яўляецца каталіцтва. Рыма-каталіцкі касцёл з'яўляецца асноўнай рэлігіяй для літоўцаў яшчэ з часоў хрышчэння Літвы ў XIV ст.. Не менш за 79% літоўцаў з'яўляюцца каталікамі. Пратэстанцкая супольнасць складае 1.9% ад агульнага насельніцтва. Пратэстанты кампактна жывуць у паўночнай і заходняй частках Літвы. Таксама ў краіне жывуць наступныя рэлігійныя меншасці: праваслаўныя, 4.9 % насельніцтва (у асноўным рускія), іудзеі, мусульмане, караімы (старажытнае адгалінаванне ад іудаізму, прадстаўленае ў Літве суполкай з Тракая), якія разам складаюць каля 1.6 % насельнікаў краіны

Глядзі таксама

Спасылкі

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.