|
Article on other languages:
|
ЛЕС — частка паверхні Зямлі, пакрытая дравеснымі раслінамі. Займаюць прыкладна трэцюю частку сушы ці 38 млн. км². Палова гэтай плошчы належыць трапічным лясам. У залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў адрозніваюць: Вільготныя трапічныя лясы (сельва, гілея, джунглі) — экватарыяльныя вечназялёныя лясы: маюць вялікую разнастайнасць флоры і фауны. Развітая яруснасць дазваляе пранікаць унутр (на ніжнія ярусы) толькі вельмі малой колькасці святла. Больш паловы ўсіх трапічных лясоў ужо знішчаныя. Прыкладам служаць лясы Амазоніі, джунглі Індыі і басейна ракі Конга. Каатынга — сухія лістападныя трапічныя лясы, ападаюць у перыяд засухі. Вечназялёныя цвёрдалістыя субтрапічныя лясы Міжземнамор'я, Каліфорніі, а таксама эўкаліптавыя гаі Аўстраліі. Лістападныя лясы (шырокалістыя і драбналістыя): знаходзяцца галоўным чынам у Паўночным паўшар'і. Дзякуючы пранікненню святла, жыццё на ніжніх ярусах больш актыўнае. Першасныя лясы ўмераных шырот Еўропы прадстаўленыя толькі рэшткамі. Тайга — хвойны лес: займае шырокі найбольш арэал. Уключае лясы Сібіры, Аляскі, Скандынавіі і Канады. Існуюць таксама араукарыявыя гаі ў Паўднёвай Амерыцы. Флора прадстаўленая пераважна хвойнымі вечназялённымі дрэвамі. Змяшаныя лясы — лясы, у якіх растуць як лісцяныя, так і хвойныя дрэвы. Арэал распасціраецца амаль на ўсю Цэнтральную і Заходнюю Еўропу. |
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.