ЛЕНІНГРАДСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі. Места знаходжання органаў улады — Санкт-Пецярбург. Створана 1 жніўня1927 года.
Мяжуе на поўначы — з рэспублікай Карэлія, на ўсходзе — з Валагодскай вобласцю, на паўднёвым усходзе — з Наўгародскай вобласцю, на поўдні — з Пскоўскай вобласцю, на паўднёвым захадзе — з Эстоніяй, на захадзе — з Санкт-Пецярбургам, на паўначным захадзе — з Фінляндыяй З захаду тэрыторыя вобласці абмываецца водамі Фінскага заліва. Тэрыторыя 85 300 км², што складае 0,5 % плошчы Расіі. Па гэтым паказчыку вобласць займае 39-е месца ў краіне. З захаду на ўсход вобласць працягнулася на 450 км, а найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень складае 320 км.
Колькасць насельніцтва — 1643,9 тыс. чал.(2006 год), з якіх у гарадах пражываюць 66,28 %. Нацыянальны склад: рускія - 89,58, украінцы - 2,51%, беларусы - 1,58%, татары 0,57 %, фіны 0,48 %.