|
Article on other languages:
|
ЛАЦІ́НСКАЯ МОВА, лаці́на (па-лацінску: Lingua Latina) — мёртвая мова з індаеўрапейскай групы моваў (італійскай падгрупы), якая зрабіла вялікі ўплыў на многія мовы свету. Афіцыйная мова Ватыкану і каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў біялогіі і медыцыне. Алфавіт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.
Лаціна ў гісторыіНа лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласці Лацый (Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м ст. д.н.э. У канцы 2-га ст. д.н.э. стала дзяржаўнай мовай Рымскай імперыі, у т.л. Брытаніі, Дакіі, дзе, як дзяржаўная мова, уплывала на мясцовыя, кельцкія, іберыйскія, германскія, мовы. У выніку на ўскрайках Рымскай імперыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы (вульгарная лаціна, "latina vulgata"). У сяр. 1 тысячагоддзя з дыялектаў пачалі развівацца раманскія мовы: французская, італьянская, іспанская, румынская і г.д. У Сярэднявеччы лаціна сталася ў Еўропе міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філасофіі і дыпламатыі. На ёй пісалі Ісак Ньютан, Томас Мор, Мікалай Капернік, Мікола Гусоўскі. Яе добра ведалі Францыск Скарына і Сымон Будны. У часы Адраджэння моладзь Вялікага Княства Літоўскага вывучала лацінскую мову ў вучэльнях Заходняй Еўропы. Лацінская мова зрабіла пэўны ўплыў на развіццё беларускай, напр., у складзе лексікона. Фанетыка мовыЛацінская мова характарызуецца выразнай вымовай галосных і зычных, галосныя бываюць доўгія і кароткія, індаеўрапейскае s паміж галоснымі пераходзіць у r, проціпастаўленне прыдыхальных і непридыхательных зычных, характэрнае для шматлікіх іншых старых індаеўрапейскіх моў, у лацінскай мове адсутнічае. Граматыка мовыЛаціна мае складаную сістэму скланення назоўнікаў, якія маюць шэсць тыпаў скланення. Лік склонаў у лацінскай мове досыць вялікі і падобны на колькасць склонаў у славянскіх мовах. Прыметнік бывае трох родаў і падпарадкоўваецца назоўнікам у родзе. Дзеяслоў валодае вельмі багатай сістэмай часоў з адрозніваннем имперфекта і перфекта ў мінулым часе. У лацінскага дзеяслова тры лады, чатыры змянення, ёсць мноства няправільных дзеясловаў. Багацце флектыўных форм у спалучэнні з традыцыйнымі спосабамі словаўтварэння робіць лацінскую мову вельмі гнуткай і здольнай выяўляць складаныя паняцці і сітуацыі. Лексіка мовыУ лацінскай мове ёсць трохі грэцкіх запазычанняў, але асноўная частка лексікі самастойная. Існуе шмат спосабаў стварэння новых слоў з дапамогай суфіксаў і прыставак. Спасылкі |
|||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.