Еўропа

Article on other languages:

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire
іншыя значэнні

Еўропа (грэч.: Európē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад»): адна з частак свету Зямлі. Знаходзіцца ў Паўночным паўшар'і.

Еўропа

Змест

Гісторыя даследавання Еўропы

Еўропа, 814.

Геаграфія

Еўропа. Здымак з праграммы Celestia

]]

З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду - Атлантычным акіянам, з поўдня - Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор.

Клімат у асноўным умераны (на захадзе - марскі, на ўсходзе - кантынентальны). На поўдні - міжземнаморскі. На паўночных астравах - арктычны і субарктычны.

Плошча Еўропы каля 10,4 млн. кв. км. Еўропа - 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (менш толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў - каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы:

Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы:


Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17% плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы – прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы:

Найвышэйшы пункт – гара Манблан (4808 м).

Дэмаграфія

Насельніцтва Еўропы складае каля 710 млн. чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11% ад сусветнага насельніцтва.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва - 94 чал/км2. Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая - у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі.

Часткі Еўропы

Адзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая.

Рэгіёны Еўропы
чырвоны: Заходняя • блакітны: Цэнтральная • аранж.: Усходняя • фіялет.: Паўночная • зялёны: Паўднёвая • ружовы: азіяцкія часткі краін

Асноўны артыкул: Заходняя Еўропа

Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюксу (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе.

Асноўны артыкул: Цэнтральная Еўропа

Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію.

Асноўны артыкул: Усходняя Еўропа

Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію).

Асноўны артыкул: Паўночная Еўропа

Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй.

Асноўны артыкул: Паўднёвая Еўропа

Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка.

Эканоміка

Палітыка

У Еўропе знаходзіцца 48 краін:


25 краін уваходзяць у Еўрапейскі Саюз.



Рэгіёны света
Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
Азія Заходняя  · Центральная · Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланэзія · Мікранэзія · Палінэзія

Полюсы Арктыка · Антарктыка
Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.