|
Article in other languages:
|
По́знань ці Пазна́нь (па-польску: Poznań, па-лацінску Posnania, па-нямецку Posen, ідыш פּױזן Poyzn, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i вялікапольскага ваяводства. Пятае па колькасці насельніцтва места ў Польшчы.
Апісанне горадаПознань гэта дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпетнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсць таксама вялікім цэнтрам прамысловасьці. У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і прыватных, адукуючых некалькі дзесяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з найгалоўных польскіх акадэмічных гарадоў. ГаспадаркаКаля горада прабягае аўтастрада A2, міжнародны шлях Берлін — Варшава — Мінск — Масква. Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтар. Геаграфічныя каардынаты
Вышэйшыя ўстановыДзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
КультураЗ 2003 году дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтар у Познані. Арганізацыя гэтая аб'ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры. Гарады-пабрацімы
ТурызмГл.таксама: Вікіпедыя:Як правіць артыкул. Вельмі пажадана спасылацца на крыніцы, найлепш на аўтарытэтныя.
Questions for article: |
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
IHS Europe: Infrared Heating Systems for Home and Business.