|
Article on other languages:
|
Аўрэліян — Луцый Клаўдзій Даміцый Аўрэліян (214 — 275): рымскі ваеначальнік, рымскі імператар (270—275). Пачаў сваю дзейнасць як просты салдат, узвысіўся да ваеначальніка. Здзейсніў некалькі паспяховых вайсковых паходаў, узяў перамогі над Вабалатам і Зеновіяй (за гэта атрымаў, як пераможца, права насіць адзенне, тканае золатам і ўпрыгожанае каштоўнымі камянямі). Сам сябе лічыў увасабленнем непераможнага бога Сонца, якога афіцыйна абвясціў богам Рымскай імперыі. Па загадзе Аўрэліяна былі збудаваныя старажытнарымскія гарадскія муры, што ператварыла Рым у надзейную крэпасць. Пад яго началам быў затрыманы націск сарматаў, вандалаў і алеманаў, якія ўрываліся ў Італію з поўначы. АцэнкіТацыт, пераемнік Аўрэліяна, лічыў таго выратавальнікам Рыма, і загадаў кожнаму грамадзяніну мець жывапісны партрэт Аўрэліяна. ВідСкульптурных партрэтаў Аўрэліяна не захавалася[1]. •
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.